НЕКАТОРЫЯ НАЗIРАННI!!!

Day 1,843, 11:18 Published in Belarus Belarus by plovets
Прывiтанне, шаноўнае спадарства!!! Вiтаю ўсiх прадстаўнiкоў еСвету!!!

Я не пiсаў ужо артыкулаў вельмi даўно (па мерках eRepublik). Не пiсаў таму, што мо калiсьцi не было настрою, мо лянота, мо i тэм нiякiх не мог з сябе выцягнуць, а мо i ўвогуле ўсё разам! 🙂
АЛЕ сёння я вырашыў такi напiсаць i неяк раскачаць сваю крыху марудную гульню, i мне нават не лянота, i час ёсць, i тэма прыйшла! 🙂
Я на працягу некаторага часу паназiраў I вылучыў некалькi прычын, з-за якiх нас пачалi пакiдаць пачаткоўцы i неахвотна далучаюцца новыя гульцы!
Некалькi прычын, чаму новыя гульцы не йдуць да нас у есвет, а тыя пачаткоўцы, што прыйшлi уходзяць!

I. Крыху марудны пачатак гульнi з доўгiм збiраннем 50 адзiнак моцы.

II. Вальдемар Бутар у якасцi першага дапаможнiка пачаткоўцам!!!🙁
III. Недахоп грошай i эканамiчны падман (гэта я пра грошы, за якiя працуюць пачаткоўцы)!

IV. Мiкiта Семiяненка i яго мульты, якiя не даюць дыхаць вольна пачаткоўцам, а ўсё множацца i множацца! 🙂

V. Атсутнасць актыўных ваенных дзеянняў у краiне i неабходнасць залiваць дамаг за iншыя краiны.

VI. Наяўнасць вялiкай колькасцi моцы ў ворагаў i сяброў. Невясёлыя думкi наконт перахода ў 4 дэвiзiён. (Так- так, а менавiта такiя думкi i з’яўляюцца)

VII. Атсутнасць актыўнасцi большасцi гульцоў у пытаннях дапамогi пачаткоўйам!

Чэсна кажучы, ў мяне самога на пачатку гульнi былi некаторыя цяжкасцi (пункты 3 i 6).
АЛЕ не так страшны воўк, як яго зубы!!!

I з цягам часу мяне прынялi ў вялiкую сям’ю нашай еКраiны. I мне прыемна, што я маю зносiны з разумнымi i вясёлымi людзмi!!! 😉
Таму, паважаныя пачаткоўцы, не пужайцеся, а проста гуляйце i шукайце свой фан, бо ўсё гэта толлькi, каб адпачыць ад бясконцай жыццёвай завiрухi ў рэальным свеце!!! 😉
Ваш сябра, plovets .

P.S. Не забываце падпiсвацца на часопiс i вотаць яго! 🙂