Зварот Міністра Iміграцыі

Day 1,913, 14:11 Published in Belarus Belarus by Mitreiko

Achtung!!!

Дадзены зварот накінарваны найперш да тых грамадзян еБеларусі, каторыя знаходзяцца ў дадзены момант гісторыі ў Кангрэссе і Урадзе.

За апошні тыдзень на мяжы еБеларусі ў пункце выдачы грамадзянстваў склалася неадназначная сітуацыя. Мы назіраем наплыу ігракоў з еСлавеніі. Прешым, хто атрымау беларускае грамадзянства пры рэкамендацыі прэзідэнта еСлавеніі, быу FraneSLO. Затым пры рэкамендацыі члену Ураду еХарватыі, грамадзянства атрымаў Neprofesionalac. Як мы бачым за гэты час яны далучыліся да нашых МЮ і партыі, засябрыліся з некаторымі нашымі грамадзянамі.

Але FraneSLO вырашыу таксама запрасіць у еБеларусь сваіх сяброў. На дадзены момант на мяжы чакаюць адказу наступныя ігракі: Autsaidr, zinedan, BoratP і frankie skenki. За апошняга сёння атрымана рэкамендацыя ад прэзідэнта еВелікабрытаніі, хатя сам кандыдат на грамадзянства таксама еславенец.

Таксама сёння адзін з кангрэсменаў атрымаў паведамленне ад FraneSLO: « hi some of my friends from eSlovenia want to come here in Belarus. Could you talk to somebodey and approve them? thay can join us, I can get as 6 new members and 4 GoW? or even some english and turkish friends. I have a lot of connections even in ePhilipines, eSerbia, eNew Zeland, eTurkey and eUK.
Please approve my slovenian friends! »

Такім чынам нам прапануюць дыслацыраваць атрад мінімум з 12 байцоў, каторыя мамай клянуцца, што будуць дапамагаць белке. Улічваючы колькасць актыунага насельніцтва еБеларусі гэта відавочна прывядзе да некантралюемых працэсаў у палітычным жыцці краіны. Вялікую занепакоенасць выклікае тое, што першыя два іграка, каторыя атрымалі беларускае грамадзянства, далучыліся да адной і той жа партыі – Sons of Anarchy BY і выставіліся ў якасці кандыдатаў на выбары у ПП. Колькасць членаў партыі на дадзены момант складае 35 чалавек. Калі да іх далучыцца яшчэ 12, то цалкам магчыма ТО дадзенай партыі з далейшым выхадам у Кангрэс.

У сявязі з гэтым служба іміграцыі пры непасрэднай падтрымцы Прэзідэнта краіны і Кангрэсу уводзіць часовую забарону на выдачу беларускіх пашпартоў любым ігракам да завяршэння партыйных выбараў. Нам невядомыя да канца матывы новых ігракоў, а таксама іхніх сяброў. Нам невядома сітуацыя унутры партыі Sons of Anarchy BY, што яны самі думаюць аб сваіх новых аднапартыйцах, дзейнічаюць сумесна з імі ці канкурыруюць. Але нашая галоўная мэта на дадзены момант - палітычная бяспека еБеларусі. Таму такія меры мы лічым неабходнымі і патрэбнымі менавіта зараз.
Пасля завяршэння партыйных выбараў мы аднавім дзейнасць па выдачы беларускага грамадзянства і правядзем дадатковае расследванне прычын візіту еславенцаў у еБеларусь.

Але зараз мы бачым, што еБеларусі неабходна ўдасканаленне самога механізму выдачы грамадзянства. Для гэта на форуме ініцыіруецца агульнае галасаванне. На абмеркаванне выносіцца наступнае пытанне: «Па якому прынцыпу еБеларусі неабходна выдаваць грамадзянства для замежных грамадзян?». Варыянты для адказаў:

1 - выдаваць пашпарты згодна існуючаму зараз парадку пры папярэднім абмеркаванні і абавязковай наяўнасці рэкамендацый за кандыдата з боку членаў Ураду ягонай краіны;
2 - вузка абмежаваць кандыдатаў на атрыманне грамадзянства ігракамі з еБеларусі, еРасіі і еУкраіны, абмеркаванне праводзіць у ранейшым парадку;
3 - забараніць выдачу грамадзянства на пэўны тэрмін.

Да ўдзелу ў абмеркаванні запрашаюцца ў першую чаргу члены Кангрэсу і Ураду еБеларусі. Усе іншыя, хто неабыякавы да дадзенага пытання, калі ласка выказвайцеся і тут і на форуме.

P.S. Лепш перабздзець, чым недабздзець )