[eBelarus Support] Артыкул для пачаткоўцаў.

Day 2,648, 08:55 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Дадзены артыкул прызначаны для новых гульцоў. Уважліва прачытай яго. Калі ўзнікнуць пытанні пішы іх Мiнистру адукацыi, цi спытай у сваёй партыi, цi атрадзе. Лепей спытаць i атрымаць адказ, чым зрабiць, а потым пытацца, правiльна ты зрабiў, калi ужо будзе позна што-лiба выпраўляць. Як у любой гульнi тут ёсць свае тэрмiны.



• Мова інтэрфейсу
У гульні ёсць беларуская версія. Каб выкарытоўваць яе, неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout/Выход), выбраць беаларускі сцяжок і залагініцца зноўку.


• Час
Змена гульнявога дня адбываецца ў 11.00 па Менску. Памятайце пра гэта, каб правільна планаваць свой расклад.



• Аднаўленне энергіі
Можна папаўняць сваю энергію з дапамогай ежы, энергетыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, купіць або атрымаць ад іншых - і з'есці, націснуўшы на кнопку Аднавіць энергію.


Энергетыкі даюцца за атрыманне новых званняў (рангаў) і за выкананне Штодзённага загада. Энергетыкі можна накопліваць. Кожны энергетык аднаўляе 100 адзінак энергіі. Энергетыкі лепш не выкарыстоўваць проста так, а захоўваць для важных баёў і крытычных сітуацый!

Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасць энергіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілін. Такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаванне максімальнай энергіі залежыць ад Вашага ўзроўня: пры старце гульні яно роўнае 100, з атрыманнем 21-га ўзроўня яно ўзрасце да 500.

• Грошы і Gold
У гульні ёсць два тыпу валюты: звычайныя грошы (рублі) і нутрагульнявая валюта Gold. Звычайныя рублі можна зарабіць на працы ці пры продажы чаго-небудзь. Патраціць іх можна на куплю ежы, зброі, сыравіны і іншага.

Самым каштоўным з'яўляецца Gold. Яго можна зарабіць атрымліваючы медалі, павышаючы ўзровень (за кожны новы ўзровень 1 Голд). Яго можна купіць і за рэальныя грошы. Марнаваць голд дарма НЕЛЬГА! Ён спатрэбіцца нам для апгрэйду трэніровачных цэнтраў, будаўніцтва кампаній і іншых важных рэчаў.



• Праца
Артыкул "Як уладкавацца на працу"[RU]

Штодзенная праца гарантуе, што у вашай кiшенi будуць грошы. Працаваць магчыма як на себя, так i на наймальника. Першы дапамагае вам мець "булкi" каб аднаўляць энергію.



Адпрацаваў 30 дзен, вы атрымаеце "медаль Працаўнiка" i 5 голд.

• Трэніроўка
Моц - адзiн з найгалоўных паказчыкаў твайго баявого дамагу. Каб павялiчыць моц трэба штодзенна яе пампаваць.

Назбiраў 250 адзiнак моцы, ты атрымаешь "медаль Супер Жаўнера" i 5 голд.
Каб павялiчыць колькасць моцы за дзень трэба паляпшаць трэніравальныя пляцоўкi.
Аб шх эканамiчных магчымасцях чытаем тут.

• Ваенны модуль
Пасля вывучэння асноў гульні можна перайсці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку абавязкова прачытайце гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў.

PvP - Партызанскі бой (Guerrilla Fight)
Каб перайсці ў рэжым Партызанскага бою трэба забіць 5 ворагаў у рэжыме простага бою. Пасля гэтага націснуць на зялёную кнопку Join Guerrilla Fight (Далучыцца да Партызанскага бою).

• Сацыяльная сфера
Сацыяльная сфера - адна з самых важных у eRepublik. Без яе вывучэння няма сэнсу гуляць, бо зносіны - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.

Асноўныя зносіны беларускай супольнасці eRepublik адбываюцца ў тэкставых дыялогах Skype. Таму пажадана зарэгістраваць сабе профіль ​​ у Skype. Паведамі нам свой ​​лагін Skype, каб мы маглі дадаць цябе ў чат для пачаткоўцаў і там адказаць на ўсе твае пытанні.

• Палітычны модуль
Палітычная сфера таксама заўсёды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна пра палітычны модуль вы можаце прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў


• Некалькі парадаў
- паляпшайце вашы Трэніравальныя Залы (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q4 толькі падчас зніжкі на апгрэйд.
- запрашайце ў гульню сяброў - разам больш цікава!
- уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння «прапампоўкі» (за выкананне загадаў вам будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
- апгрэйд пабудоў (падвышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць зэканоміць вельмі неабходны голд. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяца;
- памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсць адказы ў еВікіпедыі.



Відэа-гайд (частка першая)
Відэа-гайд (частка другая)
Відэа-гайд (частка трэцяя)
Відэа-гайд (частка чацвёртая)
Відэа-гайд (частка пятая)
Відэа-гайд (частка шостая)



Не забывайце падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!

Міністр адукацыі
Military Jane