[eBelarus Support] Партызанскі бой (1)

Day 2,328, 11:43 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Партызанскі бой ( Guerilla Fight , PvP ( Player vs Player )) - адзін з важных аспектаў ваеннага модуля. Калі ты ўмееш біцца ў гарылку - будзеш нармальна танкаваць і перамагаць!

Вы маглі ўжо прачытаць пра розныя стратэгіі ў розных артыкулах , але Плато трошкі змяніў правілы налічэння страт , правілы налічэння бонуса да страт (унутры ПвП ) і правілы падбору супернікаў . Таму мы вырашылі правесці апытанне ў лепшых байцоў у Беларусі і еСвеце!



Пытанні , якія мы задалі нашым замежным рэспандэнтам :
1) Што ты думаеш аб абнаўленнях ?
2) Якой зброі аддаеш перавагу ?
3) Якая стратэгія супраць нубаў?
4) Якая стратэгія супраць моцных ?

Іх адказы :

Romy.TR


1) новая сістэма партызанскіх баёў стала чароўней, таксама, калі ты насамрэч б’еш, то атрымліваеш дамаг
2) У асноўным, Storm Assault rifle, Type X Sniper, S1 Storm Shoutgun.
3-4) адна стратэгія супроць іх абодвух, бей і спрабуй забіць яго 🙂



mordlulec


1) Я думаю яны дрэнныя, бо гулец з большай удачай выйграе
2) Новая Storm Riffle
3) Я страляю ў іх, і стараюся нанесці як мага больш пашкоджанняў
4) Няма стратэгіі супраць моцных гульцоў, бо толькі ўдача вызначае, хто пераможа ў баі



DdyOlteanul

1) Цікавае аднаўленне, зменшыліся адрозненні паміж моцнымі і слабымі гульцамі.
2) Type X Sninper Rifle - мая ўлюблёная.
3) Танчу. Спачатку. Але калі яны працягваюць біцца, то я раблю ім 100% страт.
4) Усё залежыць… У асноўным, я спрабую біць іх рухаючыся.



yech

1) Перед абнаўленнем, перамога гэта 30% бонус да страт + 45% тактыка + 25% удачы
Пасля абнаўлення, перамога гэта 10% бонуса да страт + 45% тактыкі + 45% удачы
Перамога ў куды большай ступені залежыць ад таго, ці пашчасціць, чым раней.
2) Мая зброя ў ПвП гэта
Storm assault Rifle*1 + Type X sniper Rifle*2 + S1 Storm shotgun*1
Storm assault Rifle бяру першай
3) Страляю з адпаведнай дыстанцыі
4) Цяжка адказаць простымі словамі, гэта залежыць ад сітуацыі



Gmox


1) Зараз трэба выдаткоўваць больш валюты і голду. І ўдача зараз важней
2) Storm Assault rifle і Type x sniper rifle
3) забіваю іх
4) забіваю іх



Lord Morgoth Bauglir


1) Гэта было добра. Няма болей міласэрднасці да нубаў і няма болей “партызанскіх танцаў”
2) Заўсёды лепшая зброя:: X Type Sniper, X Type Crossbow і 2 Storm Assault Rifles.
3) Прама наперад, бах, бах, бах.
4) Амаль тое самамае, але таксама з калівам блефу.



Futaki Bator


1) Я лічу, што гэта г*ўно. Пасколькі я ўжо даўно гуляю.. але я маю такі самы бонус, як і пачатковец. Чаму? Дзе маі апошнія 5 год? :/
2. Storm Assault Rifle + Type X Frag Grenade і часам (пры неабходнасці) Type X Sniper Rifle
3-4 Проста Агонь-Агонь-Агонь.🙂 Я стараюся ніколі не хадзіць… проста страляць 🙂 канешне, калі лепш за 65%


З е-беларусамі уласна пагутарыў Kiryl Z Mensku. Але пра гэта ўжо ў наступным артыкуле😉