[Diariusz] Час зьбіраць камяні

Day 2,932, 22:22 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Нам кінулі выклік. Наш вораг подлы і хлусьлівы. Ён не цураецца дамоваў зь любой навалаччу, абы нашкодзіць беларускай дзяржаве. Ён хітры й вёрткі, як гадзюка пад абцасам. Ён хаваецца за абліччам тутэйшага й высокімі словамі пра сяброўства і любоў да Радзімы. Ён лезе вонкі як гной зь незажыўшай раны. Ён спакушае недалёкіх ды маніпулюе недасьведчанымі. Ён марыць стаць нашым гаспадаром і катацца як чорт на мужыцкім загрыўку.


Мінуў год ад таго дня, як бальшыня беларусаў сказала "Хопіць!" развалу ў краіне. "Хопіць!" - жыцьцю на задворках зьнешняй палітыкі. "Хопіць!" - перацягваньню ўладнай коўдры паміж палітыкамі. З таго часу мы выціснулі ўсё, што змаглі з наяўных рэсурсаў: Беларусь вярнулася на мапу, мае ўстойлівыя стасункі з суседзямі ды хаўрусьнікамі, рэгулярны даход у скарбніцу і, што галоўнае, беларускі, а не замежны, урад. Бачыць пан Бог, што я зрабіў дастаткова для кансалідацыі нашае суполкі. Хто быў здольны прыняць правілы сумеснага існаваньня, той іх ужо прыняў. Нонкамфармісцкая рэшта ж паступова маргіналізавалася і пераўтварылася ў трусьлівую пачвару, што б'е цішком. Яны хаваюцца за сьпінамі сваіх мультоў, каб абвінавачваць нас у самых абсурдных правінах. Яны лісьліва падкупаюць неабазнаных і пагражаюць расправамі сталым. Яны цягнуць латышскіх ТОшнікаў у кангрэс узамен на іх галасы і падбіваюць зьнішчыць нас варожыя краіны. Любое паскудзтва для ніх не перашкода.


Мы, як і год назад, кажам "Хопіць!". Нашая краіна вам не па зубах. Мы заплацім крывёю за сваю свабоду, за сваю Айчыну, але мярзота будзе раздушаная. Хто здольны стаць поплеч з намі - час гэта зрабіць. Крывадушным панікёрам ды хітраванам, што звыкліся смактаць абедзьве цыцкі, неўзабаве дамо пад сраку. Два разы адзін шанец не даюць. Доўгіх размоваў больш не чакайце.


Нашая Беларусь, адзіная найвялікшая каштоўнасьць, будзе захаваная.
Мы не прайграем. Мы не саступім.