Партыйныя справы. Зварот да ‡ПА‡ і -=НФ=-

Day 2,277, 03:46 Published in Belarus Romania by Geralt z Ryvii
Мір вашай хаце, панства. Вылучаюся на пасаду старшыні нашай партыі і прашу чальцоў падтрымаць мяне.
Як вы ўсе добра ведаеце, шмат часу рабіў на карысць нашай краіны. Неаднаразова быў старшынёй партыі НФ. Сталася так, што самая моцная партыя папала пад кантроль тых, з кім першапачаткова партыя змагалася. Яны вылучаюць сваіх паплечнікаў і кіруюць партыяй, кангрэсам цераз іх.

Таму я па-першае звяртаюсь да беларусаў з НФ.


Калі вы не згодны з тым, што :

"беларусов нет, беларусы быдло , беларусский язык не существует это диалект русского ... "



і падобных інсенуацый, далучайцесь да партыі Правы Альянс, бо яна заснавана на тых каштоўнасцях і ідэях, якія мы з вамі з самага пачатку развівалі. Нажаль, тыя цудоўныя, цікавыя і таленатавітыя гульцы, з якімі мы разам падымалі нашу краіну зараз выконваюць не свае пажаданні, а тое аб чым ім загадваюць. Яны безсэнсоўна раздаюць грамадзянства тым гульцам, якія варожа ставяцца да ўсяго беларускага.

Калі ты любіш беларусь, адданы нацыянальным каштоўнасцям, то можаш дапамагчы сваей краіне прагаласаваўшы за кандыдата Kyverbel. Ён сумленны, разумны, добры гулец, які ніколі не здраджваў ні Беларусі, ні самому сабе. Сапраўдныя жалезныя ядры! Не аднаразова быўшы ПП НФ, Кувер заўсёды падтрымлівае барацьбу дзяржаўнага кіраўніцтва з аккупантамі.


Як вы ўсе ведаеце, мы стаім перад цяжкім выбарам. Мы павінны выбраць між нашымі сябрамі. Нажаль нельга паўплываць такім чынам, каб яны засталіся разам,
таму выбар залежыць ад кожнага. І які б ён ні быў, я падтрымаю яго. Бо я гуляю за еБеларусь, а не за іншыя краіны. Ваша думка зараз вырашае нашу будучыню прыкладна на год.
Спадзяюся , што кожны грамадзянін зробіць тое ж самае. Які б накірунак мы б не выбралі, будзем рухацца разам. Бо мы адзін народ, бо мы моцная нацыя!

Далучайся да Правага альянсу!

Фронтавец, галасуй за Кувера!


Яны вераць, што ты цалкам адданы радзіме.