[CP] Калектыўны туклік

Day 2,199, 01:42 Published in Belarus Norway by Ivan Blok37
Дзень добры, паважаныя грамадзяне е-Беларусі і іншыя чытачы!

Вiншую вас з Днём Герояў!

У гэтым артыкуле я крыху распавяду пра тое, што адбывалася ў Беларусі цягам апошніх некалькі дзён.




Выбары

За намі выбары ў кангрэс. Я рады, што ўсе прэзідэнты партый паслухалі мае парады аб ужо вядомых нам ТОшніках, якія падалі заяўкі ў кангрэс. Яны былі заўважаныя своечасова і пастаўленыя ў самы ніз партыйных спісаў.

У сувязі з гэтым, кажу тое, пра што часам вядуць размовы, але ўсё размовамі звычайна і сканчваецца - у нашай краіне неабходна стварыць Міністэрства ўнутраных спраў. Калі хто-небудзь хоча заняцца гэтым – калі ласка, пішыце да мяне. Я сам гэтым займуся па сканчэнні свайго прэзідэнцкага тэрміну. Акрамя інфармацыі аб ужо згаданых ТОшніках, Міністэрства будзе валодаць інфармацыяй аб жуліках, а таксама можа адначасова дзейнічаць у якасці дарадцы ў працэсе выдачы грамадзянстваў.



Масква?

Як вы ўжо ведаеце і як вы часта можаце прачытаць амаль усюды, - «нам патрэбна вайна». Але ў нас дзве магчымасці - АС або «на Маскву». АС – дорага пасля падпісаных МПП (колькасць грамадзян краін, з якімі ў нас ёсць МПП, ўплывае на колькасць неабходнай для АС энергіі). Але і НЕ Расіі у дадзены момант немагчыма ажыццявіць. Расейцы ў чарговы раз не здолелі вызваліцца з-пад акупацыі Румыніі. Аднак, з часам іх «дэтэрмінацыя» павялічваецца, і іх урон важыць болей.



Заканадаўства

З часоў публікацыі майго папярэдняга артыкулу мы падпісалі яшчэ 3 МПП: з Сербіяй, Грэцыяй і Іспаніяй. Спроба імпічу прэзідэнта правалілася, мінімальны заробак застаецца на ўзроўні 1BYR.



Туклік

Як вы можаце заўважыць – у апошні час актыўнасць у нашай з вамі е-краіне “ўражвае”.

А цяпер прабачце, мае 15 хвілін у дзень на гульню скончыліся. 😃


На дадзены момант гэта ўсё. Звярніце ўвагу і на артыкулы
Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі.


З павагай,
Прэзідэнт е-Беларусі,
Іван Блок37