[CP] - 1 Выпуск - Пасаду прыняў

Day 1,934, 01:43 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага вам часу, паважаны жыхар еБеларусі!

Прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх сярод 4 кандыдатаў перамог я. Хочацца сказаць некалькі слоў пра астатніх кандыдатаў.

Аляксей Палтавец - вельмі вядомая асоба для жыхароў, якія ўжо больш за год гуляюць у нашую "рэчаіснасць", асоба, да якой заўсёды можна пайсці параіцца, асоба, якая не кіне сваіх сяброў і заўсёды дапаможа суседзям.

Фабіян Л - даволі жартаўлівы хлопец, мне было прыемна, што ён удзельнічаў на гэтых выбарах. Спадзяюся, што мы пра яго яшчэ пачуем не раз.

АляксейВБ - асоба, якой таксама можна было даць пасаду прэзідэнта. У яго таксама ўсё атрымалася вельмі добра. Значная падтрымка - паказчык высокага даверу сярод грамадзян.

Дзякуй кожнаму кандыдату за ўдзел на выбарах! Дзякуй жыхарам за падтрымку на выбарах таксама!

Piecka222: Vinshuyu, Pan Prezident ))
aprostoalex: Віншую з перамогай!
Dzej Kavuj: Мае віншаванні, спадар прэзідэнт.
Kryvich: Мае віншаванні! 🙂

Што ж, цяпер крыху пра пачатак маіх паўнамоцтваў.



1. Пытанне аб перакладзе

Як стала вядома, пераклад гульні амаль гатовы. Зараз рыхтуецца паслядоўная кантрольная праверка на якасць перакладу, пасля чаго да 25 сакавіка новая лакалізацыя будзе паспяхова ўведзена ў гульню.

У сувязі з гэтым ідзе набор асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю ў сферы беларускай мовы. Калі ласка, калі маеце жаданне стаць удзельнікам праверкі, то накіруйце ліст да мяне ў гульні.



2. Пытанне аб вайне Расіі з Польшчай

Вайна з Расіяй - частка праграмы існуючага прэзідэнта Польшчы, і тут усё зразумела. Калісьці даўно, яшчэ калі ў Кітаі мноству карыстачоў быў забаронены доступ да гульні з-за рэформаў у сапраўдным жыцці, Кітай страціў значную частку насельніцтва і пачаўся план па захопу ўлады ў еКітаі. У краін з былога ONE існавала жаданне апанаваць гэтую краіну. І напэўна, цяпер Польшча гатовая здзейсніць гэтыя мары.

Пазіцыя Беларусі на дадзены момант - нейтралітэт, бо ў нас даволі сур'ёзныя непаразуменні з Расіяй, чаго не скажаш пра Польшчу. Беларусь пакуль не будзе ставіць ваенныя прыярытэты на бітвы паміж гэтымі краінамі.



3. Прэс-канферэнцыя

Сёння - чацвер, таму я запрашаю кожнага грамадзяніна Беларусі паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі на розныя тэмы. Нагадваю:

З 19 да 21 гадзіны на канале IRC (rizon.net) #by будзе весціся размова. Для тых ,хто ўпершыню будзе карыстацца ІРЦ - спасылка https://qchat.rizon.net/?channels=by
А для тых, хто ўжо вопытны карыстач - проста далучыцеся да каналу #by (/join #by)



4. МЗС

Міністр Замежных спраў - Green4x - вызначыў для кожнага амбасадара свой кірунак у знешняй палітыцы. Разам з тым, ужо быў выдадзены выпуск пра Сербію ад спадара Аляксея.

Сёння ўначы са мною гутарылі віцэ-міністры Мексікі ды міністр Малдовы. Быў паспяхова праведзены абмен інфармацыі пра склад кабінета міністраў.

Чакаем амбасадараў ці міністраў з астатніх краін е-Свету.



5. Арганізацыі

Разам з тым, учора адбылася перадача сакрэтных пароляў да атамнай зброі арганізацый, пасля чаго кожны міністр атрымаў свае ключы.

Паспяхова вядзецца гульня на валютным рынку. Пакуль гуляе толькі МЭФ, але было жаданне ад каманды службы падтрымкі.



На тым сёння ўсё. Пабачымся на прэс-канферэнцыі. Поспехаў вам, жыхар!

Няшка нумару:



Прэзідэнт Беларусі,

Eugene Just II