[BLR] Якому піву аддаюць перавагу ў розных краінах свету (+раздача 200Q2 ежы першым 250 - СКОНЧАНА / CLOSED)

Day 2,679, 04:40 Published in Belarus Slovenia by Pan Ramanko
BY:

Вітаю ўсіх, спадарства.

Прапаную вашай увазе цікавостку для аматараў піва ды раздачу ежы з нагоды маёй першай публікацыі (умовы раздачы глядзіце напрыканцы артыкула).

Адзін спецылізаваны і даволі вядомы ў вузкіх колах сайт правёў даследчую кампанію, выкарыстоўваючы дадзеныя Euromonitor і карпаратыўных справаздач піваварных кампаній ва ўсім свеце, каб саставіць спіс самых папулярных гатункаў піва, калі вымяраць у аб'ёмах ў долі рынку.
Выкарыстоўваючы гэтую інфармацыю, яны стварылі карту, якая малюе даволі пярэстую карціну піўных пераваг па ўсім свеце.

Еўропа

У Беларусі - Крыніца (Krynitsa) 🙂
Ва Ўкраіне - Obolon (Оболонь)
У Польшчы - Tyskie
У Чэхіі - Gambrinus (дарэчы, асабіста я аддаю перавагу чэскаму піву😉
У Францыі - Kronenbourg 1664.
У Ірландыі - Guinness
У Нідэрландах - Heineken
У Італіі - Birra Moretti
У Іспаніі - Cruzcampo




Афрыка і Блізкі Усход

У Алжыры - Tango
У Нігерыі - Star
У Паўднёвай Афрыке - Carling Black Label
У Егіпце - Stella

У Ізраілі - Gold Star
У Саудаўскай Аравіі - Moussy
У Турцыі - Efes
У Іране - Delster Classic





Азія

У Расіі - Балтика (Baltika)
У Кітаі - Snow
У Індыі - Kingfisher
У Японіі - Asahi
У Тайландзе - Singha ды Chang
У Інданезіі - Bintang



Акіянія


У Аўстраліі - Victoria Bitter
У Новай Зеландыі - Lion Red




Паўднёвая Амерыка

У Венесуэле - Polar
У Аргентыне - Quilmes
У Парагваі - Brahma
У Бразіліі - Skol



Паўночная і Цэнтральная Амерыка

У Канадзе - Budweiser
У ЗША - Bud Light
У Мексіке - Corona
У Гватэмале - Gallo
У Коста-Рыке - Imperial



Увага:

Незалежна ад еграмадзянства першыя 250 адэкватныя каментатары артыкула атрымаюць ад мяне 200Q2 ежы (сёння, не пазней за 12.00 па еРэп часу).

EN:

Hi All, please leave a comment 'I live in *here is your country in RL* and I like *here is your faivorite* beer!' or 'Hi Belarus!' or some other adequate comment and I will send 200Q2 food to first 250 commentators (today, before 12.00 eRep time).

Pan Ramanko