[Belarus Support] Акцыя. Зьніжкі на апгрэйд

Day 2,115, 00:09 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY

Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!

Як вы заўважылі, сёньня распачалася акцыя, якая дазваляе праапгрэйдзіць (падняць узровень якасьці) ад Q1 да Q4 для трэніравальных заляў, і ад Q1 да Q7 для вашых фабрыкаў.


Тэрмін дзеяньня акцыі ад 2,115 да заканчэньня 2,117 дня.



Перш за ўсё раім праапгрэйдзіць бясплатную трэніравальную залю. Для гэтага патрэбна зайсьці на адпаведную старонку і націснуць стрэлачку ўверх. Пасьля гэтага стрэлачкі зьявяцца каля кожнай з пабудоваў.


Вам патрэбна націснуць тую, што месьціцца каля верхняй з трэніравальных заляў. Зьявіцца наступнае вакенца:


Націскайце "Upgrade" па чарзе да абранага ўзроўню якасьці (Q2, Q3 альбо Q4). Калі сёньня вы ўжо пасьпелі патрэніравацца, то трэніроўка ў палепшанай залі будзе даступная з заўтрашняга дня.

Цяпер вы зможаце "пампаваць" больш моцы за адну трэніроўку і часьцей атрымліваць мэдалі Супэржаўнера.

Калі вы маеце шмат залатых, то абраць найбольш слушны варыянт апгрэйду трэніравальных заляў можна дзякуючы вось гэтаму калькулятару.



Гульцы да 29-га ўзроўню могуць атрымаць крэдыт на апгрэйд трэніравальнай залі ў памеры да 10 залатых з умовай вяртаньня цягам месяца. Для гэтага патрэбна пакінкуць камэнт да гэтага артыкулу з просьбай аб выдачы крэдыту, а таксама мець паручальніка - гульца, здольнага вярнуць вашую пазыку.

Нагадваю, што ў краіне дзейнічае адмысловая праграма т'ютараў - дасьведчаных гульцоў, здольных ня толькі кваліфікавана дапамагчы пачаткоўцу тлумачэньнем па незразумелым пытаньні але й, па неабходнасьці, своечасова выдачць патрэбнае забесьпячэньне. Любы гулец, які пажадае, каб у яго зьявіўся т'ютар, мусіць даслаць запыт каардынатару праграмы - пану Chorny Wojna.

Калі вы ня маеце паручальніка, то зьвярніцеся да т'ютара.



Не забывайцеся падпісвацца (Subscribe) на нашую газэту ды "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай ды сьвежай інфармацыі!

Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!

Супрацоўнік Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі Chorny Wojna