Дзень Волі — хто як святкаваў?

Day 2,683, 09:26 Published in Belarus Belarus by Pan Bielarus

Віншую, сябры з прайшоўшым галоўным беларускім святам - Днём Волі!



25 сакавіка 1918 года ў Менску, па сучасным адрасе Валадарскага, 9, адбылося абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і прыняццё трэцяй устаўной граматы.

Асабіста я гэтую справу учора адсвяткаваў удзелам у урачыстым шэсці, а пасля далучыўся да святкавання з сябрамі ўжо ў памяшканні. Спявалі песні, слухалі вершы, весяліліся. Было колькі дзесяткаў чалавек і вельмі прыемна.

А хто яшчэ як адсвяткаваў гэты цудоўны дзень?
Падзяліцеся!

І яшчэ раз - з Днём Волі, сябры!

Жыве Беларусь!