Артыкул для пачаткоўцаў + раздача ежы

Day 2,538, 13:36 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Пішыце нам ў асабістыя паведамленні. Таксама гульцы да 20-га ўзроўня могуць задаць пытанне ментарам - у Беларусі гэта ZmicerU.
Так выглядае чат:




Дадзены артыкул прызначаны для новых гульцоў. Уважліва прачытай яго. Калі ўзнікнуць пытанні пішы іх сюды! (клікабельна)


НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.

• Мова інтэрфейсу
У гульні ёсць беларуская версія. Каб выкарытоўваць яе, неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout/Выход), напісаць адрас прадстаўлены ніжэй (або выбраць беаларускі сцяжок), перайсці і залагініцца зноўку.


Ёсць у гульні і руская версія (www.erepublik.com/ru), але мы раім карыстацца беларускай.

• Час
Змена гульнявога дня адбываецца ў 10.00 па Менску. Памятайце пра гэта, каб правільна планаваць свой расклад.

• Аднаўленне энергіі
Можна папаўняць сваю энергію з дапамогай ежы, энергетыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, купіць або атрымаць ад іншых - і з'есці, націснуўшы на кнопку Аднавіць энергію.

Энергетыкі даюцца за атрыманне новых званняў (рангаў) і за выкананне Штодзённага загада. Іх можна накопліваць. Кожны энергетык аднаўляе 100 адзінак энергіі. Энергетыкі лепш не выкарыстоўваць проста так, а захоўваць для важных баёў і крытычных сітуацый!

Аптэчкі не рэкамэндуецца ўжываць увогуле!!!

Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасць энергіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілін. Такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаванне максімальнай энергіі залежыць ад Вашага ўзроўня: пры старце гульні яно роўнае 100, з атрыманнем 21-га ўзроўня яно ўзрасце да 500.

Памятайце, што з кожным новым узроўнем Ваша энергія цалкам аднаўляецца. Але ўсё ж не занадта спяшаецеся яго «прапампоўваць», можна згубіць шанец атрымаць медалі Героя Бітвы і голд.

• Грошы і Gold
У гульні ёсць два тыпу валюты: звычайныя грошы (рублі) і нутрагульнявая валюта Gold. Звычайныя рублі можна зарабіць на працы ці пры продажы чаго-небудзь. Патраціць іх можна на куплю ежы, зброі, сыравіны і іншага.

Самым каштоўным з'яўляецца Gold. Яго можна зарабіць атрымліваючы медалі, павышаючы ўзровень (за кожны новы ўзровень 1 Голд). Яго можна купіць і за рэальныя грошы тут. Марнаваць голд дарма НЕЛЬГА! Ён спатрэбіцца нам для апгрэйду трэніровачных цэнтраў, будаўніцтва кампаній і іншых важных рэчаў.

• Ваенны модуль
Пасля вывучэння асноў гульні можна перайсці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку абавязкова прачытайце гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў.

У рэжыме бою

PvP - Партызанскі бой (Guerrilla Fight)
Каб перайсці ў рэжым Партызанскага бою трэба забіць 5 ворагаў у рэжыме простага бою. Пасля гэтага націснуць на зялёную кнопку Join Guerrilla Fight (Далучыцца да Партызанскага бою).

• Сацыяльная сфера
Сацыяльная сфера - адна з самых важных у eRepublik. Без яе вывучэння няма сэнсу гуляць, бо зносіны - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.
Асноўныя зносіны беларускай супольнасці eRepublik адбываюцца ў тэкставых дыялогах Skype. Таму пажадана зарэгістраваць сабе профіль ​​ у Skype і ўсталяваць дадзеную праграму сабе на камп'ютар, калі ты не зрабіў гэтага раней. Паведамі нам свой ​​лагін Skype, каб мы маглі дадаць цябе ў чат для пачаткоўцаў і там адказаць на ўсе твае пытанні.

• Палітычны модуль
Палітычная сфера таксама заўсёды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна пра палітычны модуль вы можаце прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў


• Некалькі парадаў
- паляпшайце вашы Трэніравальныя Залы (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q4 толькі падчас зніжкі на апгрэйд.
- запрашайце ў гульню сяброў - разам больш цікава!
- уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння «прапампоўкі» (за выкананне загадаў вам будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
- апгрэйд пабудоў (падвышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць зэканоміць вельмі неабходны голд. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяца;
- памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсць адказы ў еВікіпедыі.

НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.


Націсні на выяву вышэй, каб перайсці да бібліятэкі.




Каб атрымаць ежы на 1000 хр на 2 дні трэба:
1. Мець грамадзянства еБеларусі
2. Мець менш за 2000 сілы
3. Вольнае месца на складзе
4. Пакінуць каментар пад артыкулам з тэкстам "Ежы"

УВАГА! Ежа можа дасылацца з затрымкамi!


Не забывайце падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!

ZmicerU