[Партыя Аматараў Піва] Выбіраем будучыню

Day 2,315, 21:28 Published in Belarus Sweden by Anarkisto

Добранькага вам дня, вечара, раніцы альбо ночы, паважаныя чытачы! Вітаю вас, таварышы, спадары, спадарыні, васпанства ды проста добрыя гульцы (Гэтай катэгорыі асобнае маё шчырае дзякуй за працу! Ў!). Гэты артыкул выходзіць у межах неасьцярожна выдадзеных мною перадвыбарных абяцанак.
Вы, напэўна ведаеце, што ў бліжэйшы аўторак павінны адбыцца выбары-дурыбары у е-Беларускую Раду наццатага склікання?
"Ай, ну, што за дзіва!? - адмахнеціся вы. - У нашай РЛ РБ напярэдадні адбыліся амаль такія ж..."
Такія, ды не такія, бо, па-першае, у е-рэпцы ня вараць боршч (ну, няма такой неабходнасьці ў рудмінаў), а, па-другое, мясцовыя андройды маюць значна больш шырокія паўнамоцтвы ды самастойнасьць у адрозненні ад андройдаў РЛ Беларусі. І Колькі (рука не паднялася надрукаваць гэтае слова з маленькай літары - заўв. рэд.) б тайныя адэпты РЛ беларускай "дэмакратыі" нам ні казалі, што кангрэсмены павінны галасаваць так, як кажа прэз, а мы ўсё адно будам ціснуць на кнопкі цалкам рандомна і непрадказальна, бо ў гэтым мы бачым абарону й твайго асабістага інтарэсу, паважаны выбаршчык!
Цяпер, калі мы крыху разабараліся з тым пытаннем, чаму нам увогуле трэба ійсьці на гэтыя выбары, засяродзім нашую ўвагу на тым, хто заслугоўвае нашага голасу. Паглядзім у выбарчы бюлютэнь, і што мы там пабачым? Ну, мужыкоў розных там на конях, злых, розныя там вяночкі-каласочкі, сымбалі не зразумелы (напэўна сатанінскія), крыжы (ах, вы з крыжамі - значыцца фашысты, жыдабэндэраўцы нехарошыя!) і... сімпатычны такі вожык з кухлікам нечага вельмі смачнага і бела-чорна-белым сьцяжком у маленькіх пяшчотных лапках (на самой справе сьцяжок бел-чырвона-белы, але мастак проста пашкадаваў дальтонікаў і намаляваў яго бела-чорна-белым - заўв. рэд.). Ну, выбар здаецца ўжо відавочны, але не сьпяшайцеся, бо даведаўшыся крыху больш пра Партыю Аматараў Піва, вы зразумееце, што справа не толькі ў прыгожым значку на лацканах нашых камізэлек.

Вось тыя простыя прынцыпы, на якіх ужо не першы год (а калі шчыра, то ўжо й ня першае дзесяцігоддзе) грунтуецца дзейнасьць нашай партыі:
1. Беларусь, Свабода, Піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі зь левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


Кожная ініцыятыва, прадыктаваная любоўю да Беларусі (а не да розных там братоў, ці нават сястрычак), мусіць быць абмеркаваная і ўважліва разгледжаная.
Кожны мае права ды нават абавязак прасоўвацца сваім уласным шляхам і не замінаць ісьці сваім шляхам суседу.
Кожны мусіць памятаць, што гэта толькі гульня і высіранне цэглы не нанясе нікому большай страты, чым самому высіраючаму.
І само сабой ніхто не любіць хлусаў ды Кісялёвых (выбачайце за "масла масленае").


Як і раней нашая праграмная праграма праграмней за ўсе іншыя праграмы:

Унутрыпартыйная палітыка: транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая падтрымка шэраговых сябраў партыі піўнымі магнатамі. Партыйная цыцка вялікая як дзірка ў кішэні гаротніка - мы пракормім усіх ахвочых!

Нізкія падаткі. Ня трэба плаціць дзяржаве таго, што яна не зарабіла. Заможныя гульцы - заможная краіна, а заможная краіна заўжды будзе моцнаю. Мы не дамо абдзіраць як ліпку жыхароў еБеларусі!

ПАП выступае супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку ды якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай. Не перашкаджайма нябачнай руцэ рынку калупацца ў патрэбных й непатрэбных мейсцах!

Мы супраць ботаў, мультоў і іхных хітрамудрых уласьнікаў. Чым болей у еБеларусі мёртвых душаў, тым меней прасторы для самарэалізацыі душаў жывых. Мультаводу ў лычыну з нагі дай зубатычыну! Нам такая гульня непатрэбная!
У нас знойдзецца справа і для рэлігійных фанатыкаў...

Вайна ад сьвітаньня да заходу! Ваюй да апошняга ўздыху! Ня можаш ваяваць? Плюнь ворагу ў нахабнае рыла!

Зьнешняя палітыка: еБеларусь ад мора да мора! Праклятыя жыдамасоны высмакталі ўсе моры вакол нашых межаў, але мы не здаемся! Неўзабаве пад асабістым кантролем асабістых кантралёраў мы распачнем дзейсьніць новы праект па павароце сыбірскіх рэкаў у бок Беларусі!

Беларуская мова. Ужывай матчыну гаворку ўдзень і ўначы, уранку ды ўвечары! Так бяз гвалту і прымусу станеш, братка, беларусам!
...і для прававерных атэістаў

Мы за адчыненнае грамадзтва, зразумелую й сумленную палітыку. ПАП супраць хамаў й хамства ў гульні. Сьвіноце забясьпечым дбайны клопат й сьвежую саламіну ў хлеве!

Пашпартны кантроль. Адчыняем дзьверы для этнічных ебеларусаў і ўсіх замежнікаў, хто гатовы працаваць разам з намі поплеч на карысьць еАйчыны. Лупім дзвярыма па пысе тым, хто лезе "дапамагаць" нам, калі “вы прыпёрліся, а мы вас не чакалі”.


Але жарты ў бок! Вы, напэўна, ведаеце, што е-рэпаўская Партыя Аматараў Піва з'яўляецца віртуальным адлюстраваннем РЛ партыі з аналягічнай назвай і нават мае агульнага заснавальніка. І хоць тут не вітаюць якія ні ёсьць паралелі з РЛ, гэтая паралель неабходна, каб больш поўна зразумець, што сабой уяўляе наша партыя. РЛ ПАП мела ў сваім складзе вельмі разнастайны кантынгент, прызнаных дзеячоў навукі ды мастацтва, такіх, напрыклад, Лявон Вольскі. Якая такая палітычная пазіцыя здавалася б магла аб'ядноўваць гэтых людзей? Ды, ніякая, па сутнасьці, бо ПАП гэта хутчэй не партыя, а палітычная пляцоўка, на якой кожны мае магчымасьць паспрабаваць рэалізаваць сваю ўласную палітыку, і ўсе нешматлікія абмежаванні, пра якія я казаў вышэй, існуюць толькі дзеля таго, каб дзейнсьць аднаго партыйца не перашкаджала дзейнасьці іншых.

Таму
уступай у ПАП
- галасуй
- выбірайся ў кангрэс
і рабі сваю палітыку.

Крышку ініцыятывы і самакрытыкі - вось і ўсё, што табе трэба для пачатку палітычнай кар'еры, і хто ведае, мо і ў РЛ калі спатрэбіцца гэты твой гульнявы вопыт.

З намі Піўны бог!

P.S.: Нагадаю, што 25 сакавіка ўсе шчырыя беларусы сьвету адзначаюць Дзень Волі. Памятайце, што воля - гэта самая каштоўная і разам з тым самая звычайная рэч, якую натуральна мусіць мець кожны чалавек. Не верце таму, хто скажа вам, што "поўны страўнік" альбо "стабільнасьць" патрэбны вам больш за волю. Тыя, хто так кажа, хутчэй за ўсё проста маюць вострую патрэбу ў новых рабах. Любіце Беларусь, не забывайцеся на родную мову і змагайцеся за сваю волю і ўсё ў нас будзе добра.