[Беларускае Трыо] Конкурс для сапраўдных ваяроў

Day 2,312, 08:36 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko
Музычнае суправаджэнне

Шаноўнае спадарства, вас вітаюць наступныя партыі:
● Нацыянальны Фронт
● Партыя Аматараў Піва
● Правы Альянс

Усе вы ўжо ведаеце, што ўвесь тыдзень у гульні праходзіць конкурс "Нацыянальны шчыт", падрабязней пра які вы можаце даведацца з артыкулу Міністэрства Інфармацыі.
З гэтай нагоды нашае Трыо вырашыла запусціць конкурс для сапраўдных патрыётаў нашай еРадзімы.
Прызавы фонд складае 800 ку7 танкаў, якія будуць размяркаваны паміж чальцамі вышэйназваных партый наступным чынам:
Так як конкурс братэрскі - усе будуць на аднолькавых правах , а менавіта - кожнаму па заслугах і кожны сам выбірае , колькі танкаў ён хоча атрымаць. Правілы наступныя: Зараз ідзе спаборніцтва " Нацыянальны Шчыт " і нашы партыі , як і ўсе грамадзяне краіны , зацікаўлены ў яго моцы. Для гэтага кожны грамадзянін павінен прыкласці як мага больш намаганняў. Усе ўдзельнікі вышэйпералічаных партый выконваюць заданне "Нацыянальны шчыт" і імкнуцца набіваць як мага больш %.
Так вось , за кожных 100% будзе ўведзена ўзнагарода .
Якім чынам гэта ўсё будзе адбывацца?
Возьмем 100 % за 1 адзінку ўзнагароджання , г.зн. калі вы набілі 756 % за тыдзень, то ў вас 7 прызавых адзінак. Па сканчэнні конкурсу мы падлічваем агульную колькасць прызавых адзінак ва ўсіх партыйцаў і складаем іх. Атрымліваем (да прыкладу 100), і тады мы наш прызавы фонд дзелім на колькасць прызавых адзінак па хітрай формуле 600/100 = 6 танкаў - гэта прыз на 1 адзінку. То бок за вашы набітыя 100%. Адпаведна кожны атрымае столькі танкаў, колькі сотняў ён набіў. Калі вы набілі 756% - у вас 7 прызавых адзінак , а значыць ваш прыз складае 7 * 6 танкаў = 42 танка

Цікава? А зараз да зброі!
Жыве Беларусь!

P.S. Асабісты дзякуй Alies Bu за ўклад у прызавы фонд у памеры 200 танкаў.