Беларуская Краёвая Абарона - першыя беларускія збройныя сілы. Рэкрутацыя

Day 2,299, 09:28 Published in Belarus Belarus by Sir Sixpence

23 лютага 1944 года, 70 год таму, была заснавана Беларуская Краёвая Абарона - першыя беларускія збройныя сілы. Узначаліў БКА Франц Кушаль. Жаўнеры БКА з гонарам і адвагай абаранялі мірнае беларускае насельніцтва. І ад акупацыйных уладаў, і ад марадзёрства размешчаных у Беларусі частак савейкай арміі, і ад налётаў закінутых у Беларусь дыверсантаў НКУС.


У гонар слаўных абаронцаў Бацькаўшчыны мінулага ствараны вайсковы атрад БКА "Krajovaja Abarona"

Кодэкс жаўнера Краёвай Абароны:

1) Спачатку краіна, потым ўрад.
Жаўнер БКА абавязаны бараніць сваю краіну ды заўсёды стаяць на варце інтарэсаў краіны, а не ўрада.

2) БКА не талеруе перабежчыкаў-дэзерціраў.
Аднойчы далучыўшыся да атраду, жаўнеру забараняецца дзейнічаць у інтарэсах іншых атрадаў ды зыходзіць з атраду, атрымаўшы ежу ды зброю.

3) БКА - прыватны атрад.
Патрэбны снаб - папрасі ў сваіх, не турбуй дзяржаву, усё роўна не дадуць.

4) Крэдыты на паляпшэньне трэніравальных пляцовак.
Будуць выдавацца толькі тым, хто з намі больш за 15 дзён і хто даказаў, што ён варты.

5) Бонусы за ўдзел у жыцьці атрада.
За ўдзел ва ўнутрыатрадных абмеркаваньнях, асабістыя вайсковыя заслугі ў абароне інтарэсаў краіны на полі бою, будуць прызначацца ўзнагароды.

Аватары Краёвай Абароны:



Ваяру!
Краёвая абарона - атрад для шчырых ды адданых краіне патрыётаў.
Краёвая абарона - гэта самае вялікае забесьпячэньне зброяй ды ежай у краіне.
Далучайся! Разам пабудуем моцнае войска!