Рулетка Вялікага ПАППы
Michal Czorny
Жыў на е-сьвеце Вялікі ПАППА. Усяго ў яго было досыць: хочаш ікрой у ката з лыжкі шпурляй, хочаш у ваньне зь півам плёскайся. І неяк яму ўсё гэта разам абрыдла: раз і нібы нешта ірванула. Задумаўся Вялікі ПАППА чаго яшчэ ён не зрабіў такога, каб і самому павесялей жылося, і люду паспалітаму пацешыцца каб. Думаў Вялікі ПАППА, чухаючы мамон, дзень, думаў два... А чаму б не падзяліцца сваім багацьцем?, - ускалыхнулася думка на хвалях мазгавых зьвілінаў. Золата мне хопіць на вагон ды маленькі вазок зьверху, хоць залаты батон зь яго зьляпі. Так і вырашыў Вялікі ПАППА круціць штопятніцы рулетку ды раздаваць усялякім лайдакам па 5 залатых за прыгожыя вочы...
Усім вітанкі, паспалітыя!
Да чаго прадмова пісаная была? А вось да чаго. Каб весялей жылося і нашым, і вашым, кааліцыя Партыі Аматараў Піва й Правага Альянсу (ПАП+ПА=ПАППА) распачынае круціць ня толькі пэйсы нашым сьвежапрыдбаным сябрам па альянсе, але й міжпартыйную рулетку.
Што патрэбна, каб стаць удзельнікам
1. Быць сябрам Партыі аматараў піва альбо Правага Альянсу і заставацца ў партыйных шэрагах на момант розыгрышу
2. Даслаць адну няюзаную беланарвэскую нявіньніцу Вялікаму ПАППе (па магчымасьці)
Правілы правядзеньня лятарэі:
Рулетка будзе круціцца штопятніцы, зыходзячы з агульнай колькасьці партыйцаў абедзьвюх партыяў, кожны зь якіх прымаціме ўдзел пад сваім нумарком, адпаведна актуальнаму партыйнаму сьпісу. Спачатку нумаркі атрымаюць партыйцы ПАП, а затым Правага Альянсу
Штотыднёвы пераможца атрымаціме 5 залатых ў кішэньку, а калі Вялікі ПАППА будзе ў гуморы, то й кухталя ці высьпятка на выбар. Кожнаму шчасьліўцу будзе накіраваная прапанова атрымаць выйгрыш, забраць які можна будзе адказаўшы на паведамленьне "Дзякуй, Вялікі ПАППА!".
Атрымай свае 5 залатых на рулетцы Вялікага ПАППы!
Comments
Круці, Вялікі ПАППА!
Ў! 😃
V
Цiкавая iдэя)
хм...
так
ў
Ў! Добрыя гульцы!
vvv
НаSEOспрыньцілі голд і раздаюць....
+V
Шикарный котяра.
V
Ў
панове як тут грошай зарабіць?? хто буржуін
А сколькі ты жадаш зарабіць, і што на гэта набыць?
дайце крыху зайцоў!)
Ў! Dzjakuj za pracu!
Ў! Добрая ідэя, мяркую што Піўному Богу спадабаецца 🙂
Дзякуй, Вялікі ПАППА!
Ура!
Дзякую, вялікі ПАППА!