[UPD] Заснаваньне Філіі еУнівэрсытэта ім . Ю. Драгобыча

Day 2,158, 06:54 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі й дэмаграфіі еБеларусі!

У еБеларусі мае адбыцца заснаваньне Філіі еУнівэрсытэта ім . Ю. Драгобыча. Нашыя ўкраінскія сябры маюць мэтай падрыхтоўку ўрадавых кадраў. Заснаваньне гэтай філіі дасьць нашае краіне мажлівасьць навучаць новых людзей для працы на ўрадавых пасадах, еУкраіне ж гэта будзе выхад на міжнародны ўзровень, а таксама новы досьвед працы еУнівэрсытэту.

Вось тэкст мэмарандуму:

Мэмарандум паміж еБеларусьсю і еУнівэрсытэтам ім . Ю. Драгобыча

З аднаго боку, еРэспуліка Беларусь (далей - еБеларусь) на чале з Прэзыдэнтам Chorny Wojna, а з другога боку, прыватны еУнівэрсытэт ім. Юрыя Драгобыча (далей - еУнівэрсытэт) на чале з рэктарам-заснавальнікам Kromoff,

якiя ў далейшым называюцца Бакамi,

Канстатуючы неабходнасьць масавай асьветы грамадзянаў для лепшай жыцьцядзейнасьці ў супольнасьці;

Разумеючы ролю структурнай вышэйшай навучальнай установы для дасягненьня такіх мэтаў;

Прызнаючы, што ўнёсак еУнівэрсытэту імя Юрыя Драгобыча ў гэтую справу заслугоўвае мець міжнародны ўзровень, ўзгаднілі наступнае:

( І )
З аднаго боку, еБеларусь,

(1.) Прызнае распаўсюджваньне самакіруемай статутнай дзейнасьці еУнівэрсытэту на тэрыторыі краіны й для выгоды яе грамадзянаў;

(2.) Прызнае й заклікае прызнаваць дыплёмы, пасады і званні еУнівэрсытэту;

(3.) Спрыяць гэтай арганізацыі ў наступным:

а) пошуку й камплектаваньні выкладчыцкага складу;
б) інфармацыйнай падтрымцы;
в) тэхнічным забесьпячэньні мерапрыемстваў, арганізацыі практыкаў, удзел чыноўнікаў;
г) па мажлівасьці, спрычыніцца да фармаваньня фінансава-матэрыяльнай базы стыпендыяваньня студэнтаў установы.

(II)
Зь іншага боку , еУнівэрсытэт ,

(1.) Абавязуецца добрасумленна выконваць свае статутныя абавязацельствы на тэрыторыі краіны;

(2.) Распачаць дзейнасьць і неўзабаве - зладзіць наборы на курсы;

(3.) Мець публічныя фінансавыя рахункі для кантролю грамадзкасьцю выкарыстаньне сродкаў, якія паступаюць зь дзяржаўнага бюджэту краіны, а таксама ад мэцэнатаў.

(IІІ)
У выпадку ўзьнікненьня любых спрэчак або рознагалосьсяў , зьвязаных з выкананьнем дамоўленасьцей Бакі прыкладуць усе намаганьні для іх вырашэньня шляхам правядзеньня перамоваў.

(IV)
Гэтыя дамоўленасьці Бакоў зьяўляюцца бестэрміновымі і сапраўдныя з моманту публікацыі ў электроннай прэсе.

Адбылося ў 2,157 еДні , 16 кастрычніка 2013 г.

Адпаведны артыкул украінскае прэсы з падрабязнасьцяці тут:



Міністар адукацыі ZmicierKK