У гонар слаўнай падзеі! [экспрапрыяцыя ўнутры!]

Day 1,981, 01:46 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Добрый и ласковый дедушка Ленин
Смотрит с портрета на нас:
Как мы рисуем, как мы играем,
Как хорошо нам сейчас.




Паважаныя таварышы, паны, донны, мусьё, гламурныя чыкі і хто там яшчэ нас чытае? Вас вітае партыя ппЎмз, партыя сапраўдных падпольшчыкаў і сабатажнікаў

22 сакавіка 1870 г. (роўна 143 гады і адзін дзень таму!) у сям’і работніка сфэры адукацыі нарадзіўся дзядуля Ленін! Ё меркаванне, што гэты вялікі чалавек быў не толькі Леніным дзядулям, аднак па сумяшчальніцтву і дзядулям усяго пралетарыяту!

А хто ж такі гэты Ленін? - магчыма запытае невуч-нацык з партыі НФ. Ленін - гэта прамоўца эфектных спічаў, заснавальнік такога падвіду альпінізма, як лажанне па бранівіках, чалавек, ад аднаго імя якога ў Э.Радзінскага дыбам устаюць валасы, утылізатар царызму, лагапед самавучка і стваральнік скарагаворак (экспрапрыяцыя экспрапрыятараў - гэта ён прыдумаў!), пісацель малаком і выляпляльнік чарнільніц з хлебнага мякішу, сябра дзяцей і галоўны музейны экспанат горада-героя Масквы на працягу многіх год, сэкс-сымбаль эпохі і проста прыкольны чувак!



У гонар гэтага дня партыя памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону праводзіць святочную экспрапрыяцыю сярод жыхароў еБеларусі і спачуваючых. Ура, таварышы!

Кожны жыхар еБеларусі, які прагаласаваў і пакінуў у каментарах нумар вота павінен здаць 3 q7 танка на перамогу е-сусветный рэвалюцыі! Жыхар еБеларусі ад 27 узроўня ўключна, які выканаў усе умовы павінен здаць 6 q7 танкаў! Перамога е-сусветнай рэвалюцыі побач!

У інтарэсах рэвалюцыі!