Праграма Джэнтльменаў Беларусі + Штотыднёвы БОНУС

Day 1,978, 19:19 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Наша ідэалогія
Асновай нашай ідэалогіі з'яўляецца стварэнне і развіццё інтэлектуальнай, культурнай і творчай супольнасці ў Беларусі. Для паспяховага развіцця краіны нам неабходны таленавітыя і адукаваныя грамадзяне, якія маюць свой пункт гледжання і валодаюць уменнем яго дакладна даносіць да астатніх без абразаў і лаянкі.

Мы выступаем за станаўленне сапраўднага патрыятызму, які праяўляецца ў рэальных і прадуманых кроках, якія дапамагаюць краіне захоўваць сваю незалежнасць і актыўна развівацца, у адрозненне ад галаслоўных нацыяналістычных лозунгаў, якія толькі цягнуць краіну ў багну.

Нашы бягучыя на дадзены момант мэты:

1. Падтрымліваць сяброўства з Украінай, нягледзячы на знешнепалічынае становішча. Усяляк дапамагаць ім шляхам раздач ежы, зброі. Праводзіць дні культуры і джэнтльменаў. Сябры - назаўжды.

2. Новыя гульцы - наша будучыня, а таму патрэбка, аб яны былі добра выхаваны ў гульні. Толькі з новымі сіламі Беларусь будзе такой, якой мы жадаем яе бачыць: вольнай, квітнеючай краінай.

3. Развіваць дыпламатычны корпус Беларусі, заахвочваць дзейнасць паслоў у іншых краінах. Галоўная мэта - стварыць міжнародную Лігу Джэнтльменаў.


Унутраная палітыка:

Асноўнай мэтай ва ўнутранай палітыцы для нас з'яўляецца станаўленне парламенцкай рэспублікі. Гэта дазволіць краіне прадуктыўна развівацца, прымаць абдуманыя і ўзважаныя рашэнні, дакладна размяркоўваць бюджэтныя сродкі. Для гэтага неабходна выканаць наступныя задачы:

1. Абраць актыўны кангрэс. Для гэтага неабходна праводзіць інфармацыйную працу сярод грамадзян Беларусі, заклікаючы іх галасаваць за найбольш актыўных кандыдатаў ад існуючых партый. А таксама плённае супрацоўніцтва з лідэрамі палітычных партый краіны.

2. На прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдата з добрай рэпутацыяй, які б падтрымліваў ідэю парламенцкай рэспублікі.

Сацыяльная сфера:

У сацыяльнай сферы мы выступаем за распаўсюджванне беларускай мовы ліберальнымі шляхамі. Для гэтага будзе створана праграма падтрымкі для тых грамадзян, якія пішуць артыкулы на роднай мове.

Асаблівае значэнне неабходна надаваць сацыялізацыі пачаткоўцаў. Заахвочваць стварэнне газет, праводзіць розныя конкурсы.

Калі дадзеныя ідэі Вам падабаюцца і Вы б жадалі дапамагчы іх рэалізаваць на практыцы - Сардэчна запрашаем у Джэнтльмены Беларусі!



Штотыднёвы БОНУС:

На дадзены момант распрацоўваюцца партыйныя квэсты, якія дапамогуць ператварыць вышэйпададзеныя ідэі ў рэальныя крокі, а пакуль прапануем усім новым гульцам, якія пажадаюць далучыцца да Суполкі невялікі джэнтльменскі набор!



Для атрымання набору неабходна выканаць ўсяго два дзеянні:

1. Далучыцца да Лігі Джэнтльменаў.
2. Даслаць мне асабістае паведамленне.