Прывід камунізму па еБеларусі бадзяецца...

Day 1,908, 02:21 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Прывітанне паважаныя чытачы!
Вы пэўна ўжо паспелі заўважыць, што ў Беларусі з'явіўся новы прэзідэнт - нехта Мітрэйка. Што ж мы на самрэч пра яго ведаем? Не памылюся, калі скажу, што большасці ебеларусаў Мітрэйка вядомы, як маскаль і камуняга. Грунтуючыся на гэтых зусім не шматлікіх дадзеных, шмат хто паспяшаўся абвесціць надыход на еБеларусі светлай камуністычнай будучыні. Іншыя жа насупраць прадракаюць прыход чырвонага тэрору і масавых расстрэлаў. Мы (не будзь мы "Чорнай ПраЎдай" ) вырашылі, што нельга ставіць усіх камуняг пад адную сценку і таму патрэбна, як мінімум, правесьці сваё невялічкае журналісцкае расследванне. Вось што ў нас атрымалася.



Пачалі мы, вядома, з самага цікавага - з магчымых ганенняў на творчую інтэлегенцыю. Адшукаць смажаныя факты ў гэтым напрамку было зусім не цяжка. У першым жа сваім артыкулу наш герой (ці антыгерой - каму як больш падабаецца) асабіста прызнаў, што цытую: "патрэбен куратар для Ўніверсітэта (Шэвазта за ботаводство пакаралі)" (спасылка на артыкул). Як вам такое падабаецца? А што далей? Пасля настаўнікаў універсітэту пойдуць у расход лекары, мастакі, пісьменнікі?



Наступнай ахвярай чырвонага тэррору хутчэй за ўсё стане вядомы актывіст руху "Легалізуем гаспадарчае батаводства, таварышы!" (скарочана ЛГБТ) Murashkokmit, які не так даўно выдаў змястоўны артыкул с патрабаваннем легалізацыі ботаводства і правядзеннем на вуліцах еМенску бот-параду (спасылка на артыкул (самае цікавае ў каментах)). Трэба адзначыць, што сам Murashkokmit з'яўляецца прадстаўніком досыць кансерватыўнага крыла ботаводаў эканамічнага складу і адносіцца з вялікай нецярпімасцю да сваіх больш радыкальных паплечнікаў - палітычных ботаводай і бі-ботаводаў (гэта значыць, тых што падтрымліваюць абодва кірункі).
У ходзе дыскусіі, якая развярнулася пасля выхаду артыкулу ў каментарыях, Murashkokmit у ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад дыктатара (да-да, я не пабаюся гэтага слова) Мітрэйкі спыніць ганенні на ботаў. На што Мітрэйка адрэагаваў новай порцыяй тэрору:
""Можешь меня снять с должности" - да, так тому и быть."
Застаецца толькі здагадвацца пра далейшы лёс Murashkokmit. Будзе ён знішчаны, як быў знішчаны куратар універсітэту, ці будзе высланы разам з усімі ботамі на Калыму?



А вось і фатаграфія нашага ўсенароднаабранага новага прэзідэнта



Каб прааналізаваць гэтую фатаграфію мы запрасілі да нас у рэдакцыю замежнага спецыяліста-фізіянаміста, лекара, уладальніка навуковых ступеняў па забойствазнаўству і забойстваведанню, сусветна вядомага Доктара Джона Зойдбераг (скарочана - Д.З.)


Карэспандэнт "Чорнай ПраЎды" (скарочана - кар.): Доктар Зойдберг, што вы можаце сказаць пра нашага новага прэзідэнта?
Д.З.: Ну, па-першае, ён вельмі вялікі. Як мы бачым ён нават не змесціўся цалкам ў кадр. Па-другое, не магчыма не заўважыць, што ён увесь час літаральна зіхаціць, але гэта не натуральнае свячэнне. На самой справе такая з'ява досыць распаўсюджана сярод глыбокаводных драпежнікаў, якія з дапамогай шматватных ліхтарыкаў завабліваюць у пастку наіўны глыбокаводны электарат. і па-трэця, цяжка не заўважыць, што ён - дрэва!
кар.: Што вы можаце пажадаць нашаму новаму прэзідэнту напрыканцы нашай размовы, Доктар?
Д.З.:


Як кажуць no coments...
Нам жа засталося толькі апублікаваць яшчэ адну фатаграфію, на якой таварыш Мітрэйка выяўлены у поўны рост (а поўных 15 метраў разам з зоркай - гэта вам не жарт) без усялікіх старонніх хлопцаў.



(Калі прыглядзецца, на верхавіне можна пабачыць тую самую зорку, якую таварыш Мітрэйка не першы год выкарыстоўвае ў якасьці аватару)

P.S.: Таварышы! Калі так адбудзецца, што гэты нумар "Чорнай ПраЎды" будзе апошнім, ведайце, што мы, верагодна, палеглі чарговымі ахвярамі крывавай дыктатуры!