Конкурс!

Day 1,861, 06:20 Published in Belarus Belarus by Krumkach

Вітаю! Апошнім часам нейкія незразумелыя падзеі адбываюцца вакол нашае партыі, але я дакладна не ведаю сітуацыі, таму проста аб'яўляю конкурс, дакладней, некалькі конкурсаў!

Конкурс №1



Ад удзельнікаў патрабуецца прыдумаць і напісаць у каментах цікавыя і незвычайныя рыфмы да слова: піва і вытворных ад яго. Некоторыя рыфмы прапанаваны ў вершы ніжэй.
Узнагарода: кожнаму ўдзельніку піва на 1000 хп!
пераможца атрымае 5 голд!!!



Конкурс №2

На чарговым паседжанні партыі нашай,
Аматараў піва, а як жа іначай?
Рашылі мы дзябнуць па келіху піва,
Як толькі дапілі, дык стала маўкліва...



Тут Борман устаў ды прамовіў пачціва:
"Гэй, хлопцы, зганяйце па піва!"
Праз колькі хвілінаў было у нас піва:
Вось гэта дык цуды! Вось гэта навіны!

Ледзь толькі пачалі - ужо скончылася піва:
Працягваюцца цуды! Працягваецца дзіва!

Хлопцы рогочуць: "Не пойдзем па піва:
У краме тарговец нейкі гуллівы -
Сёння прадасць нам па келіху піва,
А заўтра? Гонар хлапечы ў магілу?"

Тут Крывіч, накладваючы мяса у талеркі,
І кажа: "А можа гарэлкі?"
-Ну хлопча, ты як малы,
Якая гарэлка? Прапанаваў бы вады!

Доўга думалі хлопцы пра піва:
-А можа спытаем крыху ў жмудзінаў?
Нядрэннае піва робяць у літве!
Выдатна, заўтра кідаем жмудзінам НЕ.



-Ды не, нешта доўга чакаць,
А піва хацім цяпер паспытаць.
Дарэчы сказаў стары Фацігас:
-Здурэлі, ці што? Яны выпіляць нас!

І тут прапановы і крыкі зайшліся,
Нават без бойкі не абышліся!

Нехта крычаў: "Ды нафіг нам піва?
У мяне з сабою бутэлька тэкілы!"
-Ды нашто нам тэкіла ці піва?
Мо лепей мы вып'ем па чарцы чарніла?



Далбяша ў гэты час вапіла,
Што не тое зараз робяць піва,
І што не трэба яго піць,
А лепей грошы падзяліць,



Якія выдалі з кангрэсу!
Ці пачытаць якую прэсу...
Лаланд у куце ціхонька спаў:
А што вы думалі - прыстаў!

Вандроўны піў гарэлку з Дагам:
Адкуль яна? Якім тут багам?
Адзін Крумкач у той самы час
Пісаў вось гэты верш пра нас.

Але ўсе хацелі піва,
І раптам здарылася дзіва:
Ніхто не думаў не чакаў...


Я вам распявёў крыху аб адным з нашых паседжанняў, але ніхто з нас не памятае чым усё скончылася!
Прыдумайце незвычайную канцоўку верша і напішыце ў каментах.
Узнагарода: кожнаму ўдзельніку піва на 1000 хп!
пераможца атрымае 5 голд!!!
P.S. Празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю!
P.P.S. Не ужыванне піва таксама шкодзіць...
P.P.P.S. Няша: