Уз'яднанне трохадзінага народу! \о/

Day 2,126, 03:24 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Вітаю, паважаныя чытачы! У прошлым нумары я паабяцаў вам рассказаць крыху чорнай праўды пра гарэтны е-маскальскі народ, вядомы таксама пад назвай е-рускія.
Сам па сабе этнагенэз любога народа гэта таямніца за сям'ю пячаткамі і толькі апошнія даследванні ў вобласці генэтыкі крыху прыпадымаюць прад намі заслону гэтай таямніцы. Так маскоўскія навукоўцы прывялі доказы, якія сведчаць аб блізкай роднасці паміж рускімі і іншымі фіна-вугорскімі народамі.

Але гэта ўсяго толькі справы крыві, якія цікавы хіба купке ўпоратых нацыкаў і ня меньш упоратых навукоўцаў, а што ж у мянтальна-культурным пляне? Маскоўскае мянтальна-культурнае поле з цягам часу неаднаразова падвяргалася моцнаму і часцяком чужароднаму ўздзеянню з боку суседніх больш моцных народаў. Спачатку гэта былі славяне ды балты, потым норманы ды грэкі, але ў рэшце рэшт гэты першапачаткова праэўрапейскі арыентаваны народ быў цалкам згвалтаваны ды знявечаны як фізічна так і культурна так званай мангола-татарскай ардой, якая і прышчапіла мясцоваму люду большасць тых "каштоўнасцяў", якімі яны "ганарацца" і зараз.

І тым больш нагоды маем мы зараз парадавацца за нашых усходніх братоў, якія на нашых вачах паступова вызваляюцца ад спадчыны тых цёмных часоў. Здыміце капялюшы, панове, бо ў е-сьвеце адбываецца тое, што толькі мусіць адбыцца ў сьвеце рэальным у нявызначана далёкай будучыне. Здагадаліся аб чым я кажу? Штучна раздзелены трохадзіны фіна-вугорскі народ нарэшце зможа аб'яднацца пад адным сьцягам! Ура, таварышы!


Сьцяг аб'яднанага фіна-вугорскага народу

Падступныя пляны розных там Далесоў ды Бісмаркоў нарэшце будуць разбураны, бо, як вядома, гэта ворагі Вялікага Мадзьярастана (альбо інакш кажучы Фінавугрыцыі) штучна стварылі асобныя мовы для кожнай з частак фіна-вугорскага народу: вялікавуграў, малавуграў альбо фіна-вуграў (гэтаму славутаму народу ў свой час штучна навязалі скандынаўскае імя Русь) ды белавуграў альбо белафінаў. І ўжо зараз мы бачым, што найбольш свядомая частка малавуграў з радасцю сустракае сваех братоў ды вызваліцеляў.


Уз'яднанне вялікавуграў ды малавуграў на мапе е-сьвету

А што ж можа замілаваць болей, чым шчаслівае ўз'яднанне трохадзінага народу, нягледзячы на інтрыгі розных там палітыканаў? Мы рады за вас, сябры! Рады, што ўрэшце рэшт вы аб'яднаеціся і разам зможаце перамагчы карупцыю, жулікаватых палітыкаў і галоўнае розных там нацыкаў, якія выдумляюць новыя мовы ды краіны, каб раздзяліць (ніколі не стамлюся гэта паўтараць) трохадзіны фіна-вугорскі народ!