[МинИнфо] Интервью с ZmicierKK (часть вторая)

Day 2,296, 12:40 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR

Здравствуйте, граждане Беларуси!

Сегодня Министерство Информации (в лице Mitreiko) представляет вашему вниманию интервью с вице-председателем партии Национальный Фронт ZmicierKK.



Ulis - Калі імпэрыя зьнікне




- Давай теперь про игру. Ты, можно сказать, «ребёнок» августовского бэби-бума, крупнейшего за всю историю виртуальной Беларуси. Какие были первые впечатления?

- Ну так, зарэгіўся я пасьля артыкула Франка на РС, і канешне для таго, каб дапамагчы ў гульні скінуць антыбеларускі рэжым і вызваліць рэгіёны е-краіны; аднак як пасьля высьветлілася - ўсё шмат цікавей і складаней. Перш за ўсё спадабалася кам'юніці гульні, бо тут знайшоў шмат новых цікавых людзей; пасьля ўжо як у гульню ўцягнуўся не падабалася блытаніна рл і гульні.

Падзеі ў е-сьвеце зусім не адлюстраваньне рэальнай геапалітыкі, асашай тут зусім не гегемон, як мы бачым усе. Фактычна е-сьветам кіруюць краіны, што маюць найвялікі рэсурс жывых гульцоў, і е-Беларусь тут зусім ня першая, але ёсьць асобы, дзякуючы якім пра нас даведаліся.

- Кто, например?

- Найперш гэта мабыць наш расавы жыд Ян і Ясік Сталёвыя Ядры. Гэта першыя людзі, якіх я пабачыў у працэсе прасоўваньня е-Беларусі.

Але больш прыхавана дзейнічаюць Грамадзяне Фэдэрацыі. Якім у іх ня быў імідж, але той жа Бутар і Оддкід шмат зрабілі на пачатку зьяўленьня нас на мапе. канешне, стылістыка паводзінаў можа зьбянтэжыць, але ня трэба забывацца на тое, што гэта гульня.

- А ты ведь сам являешься гражданином Федерации, или ты ещё адепт?

- Так, я грамадзянін Фэдэрацыі й штодня павялічваю сваю веру ва ўсемагутнага Оддкіда й Роўнаапостальнага Бутара.

- 🙂 Тебя я в составе бригады, атаковавшей Аграрную Партию, не видел. В отличие от Кобби, Симпла, Псичака, Вальдемара, само собой...

- Атака аграрнае партыі? Занадта гучна. Гэта была акцыя як прыклад арганізаваных дзеяньняў. прыклад таго, як трэба дзейнічаць, калі ё зьнешняя пагроза краіне. а хуткасьці й арганізваанасьці не хапала нашаму анты ТО. Анты ТО джокераў, маю на ўвазе.

- А мне, и не только, показалось, что это такой ответ на статью мою. Я не посчитал это серьёзной попыткой ТО, но тем не менее. А с антиТО у нас всё стало получаться, но "джокеры" уже разваливались сами.

- Гэта не была як рэакцыя на што б не было, але гэта быў прыклад зладжанай працы. Вось менавіта, што "стало", а трэба каб атрымлівалася адразу. няма ўнутранай працы.

- Сейчас угрозы ТО от внешних врагов нет. Про Вальдемара же, не отрицая его талантов - "чем иметь такого батю, лучше буду сиротой". Он мог бы добиться многого как созидатель, но он нас презирает, считает ниже себя и действует соответственно.

- Гэта ягоная роля ў гульні. Ён не мяшае рл і рэпу, але калі хто тое робіць, то не пасьцябацца Бутар проста ня можа, за што на сябе шмат грымотаў і маланак прыманіў. Ён шчыры беларус і не дазваляе сябе нікому інакш называць і прыпісваць штось. Тут ён жорстка пасьлядоўны, гэтаму шмат хто пожа пазайздросьціць. Прыпісваемая яму нянавіцьць да ўсіх - толькі прыпісваемая.

Дадам яшчэ адну дэталь. Бабішча, яна ж Баба Ягадка гэта ўсё добра разумее, ня гледзячы на свае адыёзныя паводзіны й ў гутарках ці спрэчках можа быць як адэкваьтным суразмоўцам, так і такім жа сьцебуном, што й апанэнт. Але пасьля ўсяго яна нажы на гульцоў ня точыць і вэндэтаў не ладзіць.

- «Ён не мяшае рл і рэпу». Но оскорбления реальны, как и его поступки, хоть и совершённые в виртуальном мире. Те же украинцы явно не хотят с таким отношением мириться.

- У Фэдэрацыі ёсьць Ксянон - удзельнік майдану. Ніхто яго ня ганіць ні за тое, што ён украінец, ні за тое, што быў на майдане. Той, хто хоча быць зьняважаным - ім будзе. Да таго ж бутар украінцаў ня ганіць, выключна хахлоў.

- Мне кажется, что для Бутора абсолютное большинство е-украинцев - "хохлы". Скажи, а кто тебя пригласил в Федерацию?

- Можна па-рознаму думаць. з эмацыйным складнікам і без. У ерэпе шмат хахлоў, аднак, па яго словах, рл яму трапляліся толькі прыстойныя людзі. У фэдэрацыю запрасіў сам Бутар.

- Расскажи про Национальный Фронт! Ты в этой партии с начала игры и не раз был её председателем. Как считаешь, нужны ли НФ какие-то перемены?

- Ну, як я трапіў у гульню, я доўга вагаўся ў якую партыю ўступіць. Найперш я абраў атрад - гвардыю, а пасьля ўжо нф. На той момант я ня дужа цікавіўся партыйным жыцьцём і кангрэсам, цікавіў вайсковы складнік гульні, ну а празь некаторы час пачаў больш пільна сачыць за жыцьцём партыі.

Там былі амаль усе тыя ж людзі, што й у гвардыі, і пакуль ва ўсіх была адзіная мэта - адпіліцца ад зьнешніх ворагаў і знайсьці моцных хаўрусьнікаў усе былі разам. Пасьля, як дзеці бэбі буму пачалі падрастаць зьявілася ПАП, гэта не адпачкаваньне НФ, як можна падумаць, але туды адыйшла пэўная група гульцоў, якія былі ў НФ і мелі трохі іншыя погляды на партыйнае жыцьцё. НФ і ПАП заўжды былі сябрамі й узгаднямі свае рашэньні ў большасьці выпадках (сур'ёзных).

Сам НФ - самадастатковая партыя, на дадзены момант падавалася, што вымерла. Сапраўды, пік дзейнасьці прыпаў на незалежніцкі й вызвольны рух, пасьля як усё больш менш устаканілася й працэсы зрабіліся кіруемымі вонкавая дзейнасьць НФ (артыкулы, булкі) спала, але партыйная ніколі не спынялася.

На мінулых выбарах падавалася, што НФ ці то памёр, ці то заснуў. На гэтым вырашылі выйсьці наперад прадстаўнікі ПА, пазыцыянуючы сябе як замена НФ (больш правыя, больш фронтавыя і ў усе як адзін у белых паліто 😁 але ж рэсурс НФ бязьлітасна ставіць усё на мейсцы. Людзі ў нашае партыі вонкава падаюцца ня дзеючымі акаўнтамі, але ж ты сам бачыў вынікі выбараў. У любы момант можна распачаць новую працу ці новы супраціў, пакуль нічога значнага няма людзі проста туклікаюць.

Ці патрэбныя перамены НФ? Нельга казаць, што мы стаім на месцы, а гэта значыць, што неабходнасьць нейкіх радыкальных пераменаў не існуе, бо яны й так адбываюцца розныя. Зараз адбываецца чарговае завабліваньне новых гульцоў у Раду НФ, каб яны знайшлі штось больш цікавае й можа пажадалі вылучыцца ў кангрэс.



- А как ты относишься к ЗмицеруУ и Менску, которые являются сейчас председателями, соответственно, НФ и ПА?

- Зьміцер У са сваімі тараканамі ў галаве. Кожны з нас іх мае. А ягоныя тараканы алергеннныя дужа, таму на яго часта й гоняць. зь іншага боку ён пасьлядоўны й не хавае сваіх тараканаў. Ён добры функцыянэр і адказны. Нашыя супрацьлеглыя погляды на некаторыя рэчы нікуды ня зьніклі, але гульні яны ня тычацца й мы працуем на дадзены момант разам. Ён зрабіў высновы з сваіх дзеяньняў, мы пабачылі, дзе самі трохі перагнулі й прыйшлі да згоды.

зМенск Ў! Добры гулец! 🙂
Таксама пільны гулец. Цяпер ён у ПА. Ягоны пераход туды я пратуклікаў і не цікавіўся прычынамі. Мажліва праз тое, што я й Кобі сталі грамадзянамі Фэдэрацыі. Нам трэба было падняць градус гульні, а Фэдэрацыя найрадыкальнейшае ўтварэньне. Калі Беларусь для Беларусаў у РЛ гэта ўтапічны лёзунг, то для Фэдэрацыі гэта аксыёма. На тле гэтага ПА не такі ўжо й правы 🙂 Нічога супраць зМенска ня маю. У свой час мы разам парцавалі на карысьць НФ і даволі плённа, цяпер ён вырашыў працаваць у ПА - нічога кепскага ня бачу ў гэтым.



- Я заметил, что другие "правые" стали хуже, чем раньше, относиться к НФ. И связано это с Федерацией, Бутором, с тем, что ЗмицераУ считают марионеткой или, по крайней мере, человеком, который следует "федералам". Твоё мнение по этому поводу?

- Паўтаруся, ПА ў параўнаньні з намі й па маніфэстах сваіх - такія сабе цэнтрысты.

У не марыянэтка, але калі называць марыянэткай кіраўніка партыі, які свае дзеяньні ўзгадняе з актывам партыі й прыслухоўваецца да яго, тады той жа зМенск такая ж марыянэтка. Гэта простае параўнаньне без прыхаваньня чагосьці.

Той жа Бутар зрабіў больш карыснага для еБеларусі чым хтосьці іншы з новых. ганіць яго толькі за тое, што ён пасылае тады, калі чалавек на гэта просіцца - крывадушша. Можна адразу паслаць гульца, а можна не паслаць, але запамятаць яго, як ворага ідэйнага й пасьля, напрыклад, абзываць марыянэткай, як таго ж У. Гэта падвоеныя стандарты.

Іншая справа, што да бутара шмат хто на прыём нарываецца, то бок падыходзіць адразу з нэгатыўным, перадузятым стаўленьнем, дык якой ад Бутара рэакцыі пасьля чакаць, калі размову з абразаў пачынаць? Калі праз гэта камусьці не падабаецца Фэдэрацыя, тады той няхай сабе жыве й надалей у палоне падвоеных стандартаў і мае аксыёму "абы не бутар" (як пры Брэжневе "лішь бы не было войны")

- А ты поддерживаешь кандидатуру Евгена Джаста, который, судя по всему, и будет нашим следующим президентом? Внутри партии это обсуждалось?

- Джаст дасьведчаны грамадзянін е-Рэпы. І ён атрымаў афіцыйную падтрымку партыі, так было вырашана на чарговай нарадзе, бо ён найлепшы варыянт.

- Планируешь в будущем выдвигать свою кандидатуру? Давно уже "коренной" представитель НФ не становился президентом.

- Не, я пакуль не пляную высоўвацца на кандыдата. Трэба мець для ўсяго час, а не ракаваць, як некаторыя былыя прэзы. Пад "некаторыя" я маю на ўвазе не аднаго й ня двох чалавек 🙂

🙂 Что думаешь по поводу НБ, АП и анархистов?

- Онорхі першапачаткова ствараліся па матывах сэрыялу, але ўсе зладжана прыняліся іх пінаць менавіта за онорхею, як ідэялёгію, ды так, што яны мабыць самі ў гэта паверылі 🙂

АП - хз што такое й чаму існуе, мабыць такі ж прыкол, як і онорхі, джыньцільмены ці томплееры. На неўрадлівай беларускай глебе лайно не прарастае.

НБ, альбо "золіжная білірісія" - проста неадпавядае сваёй назве. Назваліся б яны "Парція дружбы са ўсемі і шавінізьма адначасова". Было б больш зразумела хто яны й за што.

Гэта тое ўражаньне, якое яны ўтвараюць. Іншыя меркаваньні й довады саміх чальцоў гэтых партыяў пра свае мэты вітаюцца - і клёва, калі адпішуцца чалавек па 5 з гэтых партый 🙂

- Теперь про "Гвардию". Живой ли это отряд сейчас? До того, как ты меня из чата отрядного удалил, царила там, как правило, тишина...

- Так, мы правялі зачыстку ў чаце ад усіх прадстаўнікоў іншых атрадаў, бо прадстаўнікоў гвардыі нідзе няма. Я праз свой туклік перыядычны сам у атрадным чаце не сяджу, але нешта ў чаце падгружаецца; гісторыю я не перачытваю.

- А что скажешь про другие отряды и про боеспособность Беларуси вообще?

- Трэба агульны чат для каардынацыі атрадаў, каб ён працаваўю - я хз ці працуе, бо мне ў такім чаце маўчанку за спам далі, пасьля я выдаліўся, бо туклікаў усё адно. Што цяпер адбываецца – хз, але з нашым невялікімі дамагам і з добрай каардынацыяй мы маглі б уплываць на свае бойкі, напрыклад.

Зараз нас цягнуць мпп, і добра. Але калі б мы маглі каардынавана біць, тады б мы маглі больш прыстойна выглядаць і прапаноўваць сваю дапамогу хаўрусьнікам, што ёсьць плюс да кармы 🙂

- Да. Что тебе в виртуальной Беларуси нравится, а что - нет?

- Падабаецца кам'юніці, непадабаецца гэтыя навязьлівыя дзеяньні адміноты для ўліваньня данату гульцамі - мацёрыя майстаркарды могуць псіхануць і уплываць на гульню, а гэта ня ёсьць добра, бо назва гульні кажа, што яна бясплатная.

- Что бы ты хотел пожелать е-белорусам?

- Больш актыўнасьці й навучыцца спадзявацца толькі на сябе. Самім кіраваць краінай і не азірацца на астатніх. Трэба выхаваць ў сабе якасьці кіраўніка, а не праз сваю ляноту ставіць на пасады ўсіх ахвочых, якія маюць комплексы й батхёрцяцца з полтыку. Караценька так.