[MoD] Б'ем за дыктатуру!

Day 2,665, 22:49 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense


Вітаем мужных беларускіх ваяроў!

Панове, з-за нездаровай сытуацыі ў сьвеце, калі малыя краіны сталі мішэньню для інтэрнацыянальных брыгадаў ТОшнікаў, прычым нават з хаўрусных краінаў, урад, пасьля працяглых абмеркаваньняў улічыў думкі "за" і "супраць" і вырашыў усталяваць дыктатуру ў Беларусі, каб абараніць краіну ад замежнага РТО. Грошай мы маем няшмат, таму бітва мусіць быць максымальна арганізаванай.

Па-першае, пераканайцеся, што вы знаходзіцеся ў Менску.

Па-другое, на галоўнай старонцы гульні праверце, націснуўшы на адмысловы банэр, ці падтрымаў ваш атрад вайсковы пераварот (калі не, то рушце ў атрад, камандзір якога пасьпеў націснуць кнопку, напрыклад у "Лісоўчыкі").

Значок рэвалюцыі павінен быць зь левага боку!

Па-трэцяе, пастарайцеся апавесьціць знаёмых гульцоў, каб яны ня білі супраць дыктатуры.



Дыктатура - цалкам вымушаная мера, абумоўленая зьменай мэханікі гульні. Выбар стаіць паміж сваім дыктатарам, які будзе улічваць інтарэсы нашых жыхароў, і замежным, якому будзе на іх глыбока абыякава. Тым ня менш, мы ня будзем цалкам абароненыя ад спробаў замежнага PTO, таму прашу ўсіх камандзіраў зьвярнуць увагу на байцоў свайго атраду і выдаліць прынамсі вядомых нам ТОшнікаў. Улада дыктатара будзе перадавацца кожнаму наступнаму прэзыдэнту па ягоным абраньні. Усё будзе адбывацца максымальна справядліва пры існым раскладзе.

Да зброі, браце!