[MinInfo&Cult] Выпуск 219 (17.08.2012) [BE]

Day 1,731, 16:46 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]

"Я - беларус, люблю ўсё, што звязана з мінулым маёй краіны!" ©Bely71




















Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.







Статыстыка па атрадах па колькасці пераможных праціўнікаў прапанавана ніжэй.






         Кангрэс:

Заключана пагадненне аб узаемнай абароне p Нарвегіяй.

Закон па змене базавай стаўкі для працоўных, напэўна, будзе не прыняты. У краіне вельмі не хапае бізнэсоўцаў з заводамі высокай кушнасці - факт. Тлумачэнні і прапановы наконт аплаты працы глядзіце ў адпаведным артыкуле МінФіна.

          Краіна:

Прайшлі выбары прэзідэнтаў партый. Вынікі ў фракцыях наступныя:

У "Незалежнай Беларусі" пераможцам стаў PaulFromMinsk. Дарэчы, гэта ягоны 5 тэрмін запар. Партыя "Нацыянальны Фронт" абрала дзеючага прэзідэнта краіны. ANTIFA - гульца Beloshara. Nik Amerman атрымаў перамогу ў "Народнай Грамадзе". Wladyslaw B. - у партыі "Рыцары Тампліеры". Lebedzka - у партыі аграрыяў краіны. А вось у нейтральных перамог Avers II.

Жадаем кожнаму партыйнаму кіраўніку поспехаў у палітычных справах і поўных працы дзён.

Пра стварэнне новага альянсу паўночных краін можна прачытаць у газеце Baba Jagodka.

Партыя "Нацыянальны Фронт" праводзіць мерапрыемствы па дапамозе пачаткоўцам да 30 узроўня. Варта паўдзельнічаць.

Аграрыі заклікаюць далучацца да сваіх шэрагаў. Добрая палітычная пляцоўка гарантавана!





     У Беларусі:

Прэса вельмі радуе не толькі па колькасці артыкулаў, але і па якасці прадстаўленай інфармацыі. Пра самае цікавае распавядзем ніжэй.

Самыя апошнія навіны размешчаныя на гэтай старонцы.

Дапамога пачаткоўцам - тут і вось тут.

Для пачаткоўцаў апублікаваныя 2 артыкулы, і абодва звязаныя з ваеннай сферай. Першы з іх адказвае на пытанне "Ці трэніравацца на платных базах?". У другім зроблены аналіз новаўвядзенняў адміністрацыі. Чытайце, галасуйце, каментуйце.

Ідзе Алімпіяда еРэспублікі ў Беларусі. Удзельнікам - сюды!

      Замежжа:

МЗС Нямеччыны - пра падзеі ў свеце (невялічкі агляд).

Украінцы пераклалі гульню на сваю мову. Афіцыйна. Віншуем сяброў з поспехам.








Праект - віншаванні з Днём е-нараджэння - рухаецца наперад! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашая дапамога пойдзе толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!


Асабісты дзякуй:
kainby i Luis Mendez de Haro за матэрыяльную падтрымку! 1000 BYR i 0.3 Gold.


Вялікі дзякуй за дызайн газеты гульцу justacoin!


Жадаем simust2 поспехаў і дзякуем за яго прэзідэнцкі тэрмін у Беларусі!


MinInfo
Eugene Just II

17.08.2012