[MinInfo] Пра апошнія падзеі і пра Міжмор'е

Day 2,575, 23:35 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR


Шаноўнае паньства, Міністэрства інфармацыі з вашага блаславеньня адыходзіць ад фармату ололо-навінаў з тысячай скрыншотаў і вяртаецца да фармату інфармаваньня насельніцтва пра актуальныя падзеі ў краіне і па-за яе межамі. Нам цяжка спрагназаваць ці будзе гэтае пачынаньне працягнутае нашымі наступнікамі, але для сябе мы вырашылі працаваць менавіта такім чынам.

Перш за ўсё, ня будзе залішнім яшчэ раз узгадаць нядаўнія падзеі, што прывялі Беларусь да выхаду з пра-сэрбскага альянсу LETO і пераходу да па-заблокавага статусу. Для кагосьці гэтае рашэньне кабінета міністраў выявілася нечаканым і, падобна, перарастае ў асабістую трагедыю. Прыкладна такія ж настроі панавалі і напярэдадні нашага ўступу ў згаданы альянс, толькі ў іншай часткі насельніцтва. Праўда ў тым, што е-беларусы ведаюць чаго яны хочуць, а хочуць яны бачыць сваю краіну вольнай ад акупантаў і, па магчымасьці, самім стаць акупантамі хоць-якой краіны, але ня могуць уцямна патлумачыць як яны гэтага хочуць дасягнуць.



Не адкрыю таямніцы, калі скажу, што грамадзкім меркаваньнем можна круціць як дзяўчынай лёгкіх паводзінаў у ложку. Сёньня грызем за дупу адных суседзяў і цалуем яе іншым, заўтра - наадварот. Гэта палітыка, справа брудная і няўдзячная. Адзінае, што застаецца за выняткамі ўсіх гэтых рухаў, - гэта нашая краіна і тая спадчына, якую мы можам перадаць наступным пакаленьням гульцоў. Канкрэтна зараз нам няма чаго ім пакінуць, акрамя 0 рэгіёнаў і гульнявой суполкі, што ўсё больш нагадвае гадзюшнік. Няма ідэальных рашэньняў, але ёсьць рашэньні своечасовыя. Менавіта своечасовым беларускі ўрад палічыў рашэньне пра выхад з LETO.

Нагадаю вядомы выраз "If you’re not a liberal when you’re 25, you have no heart. If you’re not a conservative by the time you’re 35, you have no brain". Дык вось, "have no brain" - гэта заставацца ў альянсе, толькі за факт знаходжаньня ў якім усе нашыя суседзі гатовыя вынішчаць нас да апошняга жыхара. Чаму закон быў прыняты без папярэдняга апытаньня насельніцтва? Так, гэта няправільна і нібыта прыціскае правы грамадзянаў. Але я вам нагадаю пра такі панятак як палітычная воля. Калі людзі ірвуцца да ўлады, махаючы шабелькай з крыкам "мы ліванем з гэтага днішча" і фактычна атрымліваюць на "ліваньне" маўклівую згоду іншых, а па абраньні абіраюць тактыку "а можа так і трэба?" і сядзяць пад лавай нібы расейскі нацыяналіст на сьвяткаваньне Курбан-байрам у Маскве, то гэта называецца адсутнасьцю палітычнай волі. Партыям, якія вылучылі і, па сутнасьці, абралі пані Камаедзіцу на пасаду прэзыдэнта, гэта абрыдла. Зрабілі, бо мы можам гэта зрабіць.



У артыкулах Міністэрства замежных справаў і Міністэрства абароны была закранутая тэма рэгіянальнага хаўрусьніцкага ўтварэньня. Міжмор'е (Intermarium) выдатна ўкладваецца ў агучаныя рамкі і абмеркаваньне магчымага альянсу ўжо ўздымалася ў беларускай прэсе. Вось невялікая вытрымка з артыкулу МЗС ад 2,037 дня:


"1 лiпеня 1569 года была падпiсана Люблiнская Унiя памiж Каралеўствам Польскiм и Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм, Рускiм i Жамойцкiм. Новаствораная дзяржава была названа "Res Publica", што азначае на латынi "агульная справа". На працягу некалькiх стагоддзяў, гэта дзяржава была не толькi адной з самых моцных, дэмакратычных, яскравых дзяржаў у Еўропе, але i магчыма была адной з самых дужых палiтычных утварэнняў у свеце. Для таго, каб захаваць былую велiч, якую нашы краiны мелi аб’яднаўшыся i для таго, каб адрадзiць хаця б яе малую частку ў еСвеце, мы падпiсалi пакт памiж Польшчай, Летувай i Беларуссю - галоўнымi нашчадкамi Рэчы Паспалiтай.

Міжмор'е - існавалы пасьля Першай Сусьветнай Вайны плян па стварэньні канфэдэрацыі з краін Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Эўропы. Новая дзяржава ахоплівала б тэрыторыі ад Балтыйскага да Чорнага мора, таму і была названа "Міжмор'ем", ці "Intermarium" на лаціне.

Гэта канфэдэрацыя павінна была быць падобная на Рэч Паспалітую, якая існавала з 16 да 18 стагодзьдзя і што раськінулася паміж дзьвух мораў і аб'яднала Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае."



Як сьведчыць практыка, нават у гульні вялікую ролю адыгрываюць забабоны з рэальнага жыцьця. Цяпер мы маем выдатны шанец скарыстацца імі і стаць поплеч са сваімі суседзямі, а не перастрэльвацца, знаходзячыся па розныя бакі барыкадаў. Ці атрымаецца - ўбачым неўзабаве.