[Kiryl Z Mensku] Перадвыбарчы артыкул.

Day 2,388, 11:09 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Прывітанне, сябры.
Мяне завуць Кірылам і я балатуюся на наступны тэрмін на пасаду прэзідэнта еБеларусі.

У гэтым артыкуле ня будзе шмат прыгожых малюначкаў. Час дарагі і марнаваць яго на аздабленне, калі трэба данесці інфармацыю шкада.



Чаму я гэта раблю?

Зараз у беларускай ерэпцы зацішша. Мы сядзім без рэгіёнаў, як вынік і без кангрэсу. Але самае горшае, што і гульцоў таксама няма. Каб быў кангрэс, у яго не было б каму абірацца. Мне падаецца, што гэта з-за таго, што большасць гульцоў - вучні і рыхтуюцца да іспытаў. І хутка гэта скончыцца.

Калі зараз паглядзець на спіс кандыдатаў, то бачна, што балатуюцца 2 беларусы (улічваючы мяне) і ТОшнікі. Я ня маю права зняцца, бо калі пройдзе імпіч аднаму з беларусаў, то да ўлады прыйдзе іншаземец. Ня будзем пра ТОшнікаў, яны ня вартыя ўвагі.



Перш за тое, як казаць пра сябе, скажу пару словаў пра свайго “праціўніка”

Рамана я паважаю. Бачыў яго няўдалыя спробы балатавацца на прэзідэнцтва, калі яму прыйшлося бароцца з больш моцным сапернікам. Памятаю як ён быў раззлаваны ты, што ўсе яго намаганні пайшлі прахам. (тут раней была фраза пра тое, што Раман пасля тых выбараў далучыўся да федэрацыі, якая аказалася памылковай, таму выдалена)
Калісьці мы разам працавалі ва ўрадзе. Тады я зразумеў, што ён добра разбіраецца ў гульне. Разумны і адэкватны чалавек.
Ён асабіста дапамагаў мне з пераводам грошай са старога акаўнта на бягучы як міністр фінансаў. Па выніках чаго я даваў яму добрыя рэкамендацыі на тагачасных выбарах.

Гэта энергічны і прабіўны гулец. Але шмат хто з еграмадзян лічыць яго не сумленным. Шмат хто памятае цёмную гісторыю з забаненым белбанкам і лічыць яго замешаным. На жаль, няма доказаў ні ў абаронцаў ні з боку абвінавачвання. Я прытрымліваюся меркавання, што пакуль няма доказаў - чалавек ня лічыцца вінаватым. Зычу Раману вярнуць сабе добрае імя і абавязкова перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах гэтым, ці наступным разам.

Сёння мы выступаем канкурэнтамі, але, я спадзяюся, гэта не паўплывае на нашы ўзаемаадносіны. Калі станецца, што я буду пераможцам, то Раману заўсёды знойдзецца месца ва ўрадзе, калі на тое будзе яго жаданне.



Крыху пра сябе.


Беларус. З Мінску. Прадпрымальнік, не спекулянт, я раблю працу і нараджаю каштоўнасці, бо аказваю паслугі праграміравання пад 1С:Прадпрыемства. Двойчы жанаты, маю дачку, якая зараз спрабуе ня вылецець з БДУІР. Люблю вандроўкі і паходы. У траўні быў у Крымскіх гарах. На бліжэйшых выходных збіраюся з намётам у беларускія балоты. Па выходным у гульню амаль не заходжу, бо не задрот сяджу за кампом. (калі вам гэта прынцыпова, не галасуйце за мяне)
У жыцці размаўляю па-руску, але мару, што калі-небудзь Беларусь пачне размаўляць сваёй мовай.


Маё меркаванне - кіраванне дзяржавай справа камандная.


Свята веру ў падзел улады і пасаду прэзідэнта лічу выканаўчай. Аб чым гэта гаворыць? Прэзідэнт не павінен быць рашучым лідэрам нацыі. Ён павінен якасна выконваць тое, што ад яго чакае народ.


Так, мы бачылі добрых прэзідэнтаў, якія асабіста цягнулі гульню краіны.
Скажу сумленна: я не такі. Я ня маю дастаткова досведу (але у нас жа не РЖ Беларусь, у якой прэзідэнтам можа стаць толькі чалавек, які ўжо абіраўся на аналагічную пасаду). Я валодаю ангельскай толькі на базавым узроўні (але гэта не перашкаджае мне карыстацца гуглатранслэйтам). І я не маю шмат добрых кантактаў з моцнымі гульцамі іншых краінаў.


Але ў мяне за плячыма ёсць партыя (і не адна), з добрымі гульцамі. Чорны война, Бегомль, Вадзімір, Алесь Бу. Гэта далёка ня ўсе людзі, якія ня могуць зараз прысвяціць гульне шмат асабістага часу, але абяцалі дапамагчы мне парадамі. Да таго ж на сёння ў нас ёсць падтрымка ПАП і Аграрнай партыі. Такім чынам, я спадзяюся на падтрымку такіх гульцоў як Анаркісто і Мітрэйка, Борман і Алег Цюпка. І яшчэ шмат добрых гульцоў, якіх мы ведаем і якіх мы паважаем.


Выбіраючы мяне вы выбіраеце гульца, які будзе кіравацца ў дзеяннях парадамі вышэй названых людзей.



Не магу абяцаць вам хутка адпіліцца. Бо ня ведаю, што творыцца ў альянсе і бачу, што беларускага дамагу ня хопіць, каб зрабіць гэта самастойна. (хаця б да заканчэння іспытаў у навучальных установах) Але зраблю ўсё, што змагу, каб дабіцца вызвалення.


Абяцаю інфармаваць гульцоў пра тое, што адбываецца, нават калі гэта будуць справаздачы кшталту “нічога не здарылася”


Абяцаю прыслухоўвацца да актыўных гульцоў і рабіць разумныя прапанаваныя імі крокі. Я не падзяляю гульцоў на сваіх і чужых. Так, у нас ёсць розныя партыі. Есць тыя, хто сябруе, а хто варагуе. Але я лічу, што калі ты гуляеш за еБеларусь, то ты варты ўвагі. З тваім меркаваннем трэба лічыцца. Тваю дапамогу я буду прымаць з удзячнасцю а крытыку з увагай.



Я не ірвуся да ўлады. Хаця, прызнаюся, медаль у профіль атрымаць было б прыемна, лічу, што яго трэба адпрацоўваць. Насамрэч, правільна было б выдаваць медаль пасля прэзідэнцкага тэрміну па выніках асобнага галасавання. Але мы маем тое, што маем.

Я проста раблю тое, што павінен. І хай будзе тое, што будзе. Зараз ня лепшы час прэзідэнцтваваць. Два апошніх прэзідэнта за адзін тэрмін добры прыклад таму, і хутчэй за ўсё, калі я абяруся, то мая рэпутацыя будзе сапсаваная малымі дасягненнямі. А рэпутацыя ледзь не адзіная каштоўнасць у гэтай гульне. Але для екраіны я гатовы прынесці гэтую ахвяру.



Жыве Беларусь!
Беларусь будзе вольнай!



Ваш кандыдат у прэзідэнты, Кірыл з Менску.