[Diariusz] Атака добрых гульцоў

Day 2,663, 01:08 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Шалом у ваш дом, паспалітыя!

Пакуль ворагі беларушчыны крыважэрнымі каршунамі кружляюць па-над Белавежскай пушчай ды Браслаўскімі вазёрамі ў пошуках лёгкае здабычы на прасторах сінявокай, я набіраю гэтыя радкі дрыготкімі ад хваляваньня пальцамі пры сьвятле няскоранага агменьчыка кволай лучыны маёй зямлянкі, каб данесьці да кожнага брата-беларуса, што бясконцае шчасьце зусім побач і нават можа паказытаць ахвотнікам сьвежапафарбаванымі вусамі за вушкам.


Але ў той час, як некаторыя з чытачоў аддаюцца салодкім мроям, я мушу папярэдзіць, што да ўлады ірвецца злачынна арганізаваная групоўка добрых гульцоў, якім недаспадобы Стабільнасьць й Працьвітаніе ў нашай асобна ўзятай сувярэннай рэспубліцы. Страшныя думкі, спароджаныя чорнай сьпермай бульбашызму, віруюць у іх галовах. Прагнуць яны жэстачайшэ нахіляць і вераломна супрацьдзействаваць усінародналюбімай уладзе. Хто ж гэтыя ірады акаянныя? Міня аж трісёт ад праведнага гневу, калі я мушу вымаўляць іх пасады й імёны!


Бульбабандэраўцы закопваюць флагштокам першыя бульбіны на Марсе

Вось яны, гэтак званыя добрыя гульцы:

Міністэрства прапаганды дзэн-бульбізму - Anarkisto
Міністэрства гасударсьцьвеннай неабходнасьці - Pan Ales Bu
Міністэрства вербанарыхтоўкі - Valdemar Butor
Міністэрства прыкладаньня неадкладных намаганьняў - Kobby88 і Vital375
Міністэрства няшнай русафобіі - incertidumbre
Міністэрства глыбокага тукліку - Military Jane і mamuk
Мiнiстэрства прымусу й запаволенага разьвіцьця - Spadar Dubouski
Міністэрства кашэрнай гаспадаркі - Jan Karal Chadkievicz
Міністэрства па справах асабістага кантролю - vadzimir


У чаканьні першага ўраджаю з бульбяных палёў на Месяцы

Ох, чаго яны толькі могуць нарабіць ці не нарабіць! Можа нават прарыюць відэльцамі канал ад Балтыйскага да Чорнага мора, каб увасобіць у жыцьцё даўнюю ідэю-фікс зграі ашчэраных бульбабандэраўцаў. Галоўнае, што ад старой улады згаданыя добрыя гульцы возьмуць усё найгоршае і ўдвая яго пагоршаць, а можа нават напружацца ды пагоршаць пагоршанае ўдвая ўтрая! Ці будуць яны піліць дзяржаўную скарбніцу, папіваючы працоўную кроў рускамоўных немаўлятак і пакалочваючы заслужаных вэтэранаў вэтэранскіх войнаў? Я ня ведаю, але згаданыя пытаньні проста так у адзін сказ не сабраліся бы.


Але я таржэсьцьвенна абяцаю не пакінуць насельніцтва маёй любай краіначкі безабаронным ад гэтых гульцоў у чалавечым абліччы! І таму я прыводжу ў дзеяньне самы хітрапляністы з усіх магчымых хітраплянаў і асабіста ачолю згаданую групоўку, каб таемна кіраваць іх дзеяньнямі і захаваць сьвяшчэнны сасуд ацечэсьцьвеннай гасударсьцьвеннасьці! Ахаха, многахадовчака! Мы ўсіх перайграем!