Даўншыфтарскі раманс :)))

Day 2,939, 04:33 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Нешта апошнім часам амаль не заходжу ні ў гулью, ні ў свой жч, а тут такая рэч трапіла!
Карацей, хлопцы, я вам лірыкі прынёс!

Даўншыфтарскі раманс 😁)

Малая, давай кінем працу,
пакінем кватэру суседзям,
возьмем бухла, кансэрвацый
і ў глуш зімовую з'едзем.

Будзем ехаць плацкартам,
слухаць сабе правадніцу,
як укалыхвае матам
пекным, каму ня сьпіцца.

А потым з начное станцыі
кіроўца з наколкай "Андруха"
давязе нас да райскай лакацыі
паўз мяцель-завіруху.

Натопім печку, яліну ў двары
рознаю хрэньню ўпрыгожым,
а ўночы – я ўнізе, а ты згары –
спраўдзім новае ложа.

А там, глядзіш, пачнецца вясна,
лета – і далей па колу…
Малая, давай пашлем усё на,
нават сьвятога Міколу.

Бо гэты хрыч у мяху сваім
апроч хардкору і жэсьці
ані дарослым, ані малым
ня хоча нічога несьці.

У гэтай глушы будзе лес за домам
хістацца зялёнай фіранкай,
у кронах птахі спяваць нікому
бясслоўна сваю марзянку…

І гул невядомы чуцца здалёку,
пакуль шаруем з табою
пасля хвілінаў каханьня штозолку
на сонечным ганку зброю.

Сцягнута ў паважанагя lj фрэнда pistonczyk адсюль.

ЗЫЖ І вось вам няшка нумару.


ЗЗЫЖ І каб 2 разы не хадзіць, накідайце 25 каментаў, а тое не закрыўшы я гэны квэст дагэтуль.