Дзякуй усім!

Day 2,813, 14:45 Published in Belarus Japan by belsniper

Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамог прайсьці місію "Напішы артыкул і атрымай каменты ад 25 чалавек"! Дзякуйючы вам я прайшоў гэтую місію! Не магу не выказаць словы ўдзячнасьці ўсім мецэнатам, якія ахвяравалі свае грошы! Вялікі дзякуй Pan Ales Bu, sergfess, Pan Ramanko, Eliermo, Severyn Voina, arturovidal33, Liavonik, Osovy, Doctor Antirus!

Місія пра 25 каментароў падштурхнула мяне на ідэю пра тое, што трэба набываць ежу і зброю і т.п. выключна ў грамадзян еБеларусі незважаючы на кошты, такім чынам, я імкнуся падтрымаць усіх, хто робіць унёсак у разьвіцьцё еБеларусі. Спадзяюся, што я раблю ўсё правільна. Калі вырасту вялікім 🙂 буду дапамагаць і па іншаму маім суайчыньнікам, ці больш правільна суЕайчыньнікам.

Я прашу ўсіх хто чытае гэты артыкул і мае сваю газэту пакінуць каментар пад гэтым артыкулам і я падпішуся на вашу газэту і буду пакідаць каментары пад вашымі артыкуламі.

Жадаю ўсім прыемнай гульні!

Жыве еБеларусь!