За каго галасаваць?

Day 2,449, 00:30 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Даруйце, мозг плавіцца ад спякоты, таму словы падбіраць цяжка, буду пісаць, як пішацца.

Сёння мы выбіраем прэзідэнта. Я не памыліцца і абраць правільна? Правільна! Трэба ўважліва паглядзець, што ўяўляе сабой кожны кандыдат.




Military Jane

23 лвл. 2,432.00 сілы. Е-нарадзіўся Jun 01, 2014. Кандыдат ад Beer Lovers Party.
Вядзе конкурс Апошні Герой.
Перадвыбарка .



Alexey Z III
30 лвл. 8,268.10 сілы. Е-нарадзіўся Sep 17, 2013. Кандыдат ад Nezalezhnaya Belarus. Падтрымліваецца Sons Of Anarchy і Agrarian Party
Перадвыбарка



DzeDBaradzeD
100 лвл. 86,004.02 сілы. Е-нарадзіўся Aug 01, 2009. Кандыдат ад Communist Party of Belarus



robs99
35 лвл. 9,469.24 сілы. Е-Нарадзіўся Jul 07, 2009. Кандыдат ад Vitebsk is Latvia



Паглядзелі на профілі. Цяпер паглядзім уважлівей:

Адразу адкінем robs99 - бо гэта латыскі ТОшнік. За яго галасуюць толькі ворагі е-беларусі.



DzeDBaradzeD. Сумленна кажучы, гэты олдфаг мне падабаецца і я б аддаў свой голас за яго. Але глядзім каменты пад гэтым артыкулам і бачым "DzeDBaradzeD Да лан, я никуда не собираюсь. Есть два норм кандидата." Што прыводзіць мяне да высновы, пры ўсёй паваге, не падтрымліваць Дзеда.



Застаюцца фіналісты, амаль роўныя Alexey Z III і Military Jane.

Калі паглядзім перадвыбаркі, то трэба галасаваць за Аляксея, але мы ж памятаем Далей, глядзім, зварот "Приветствую всех граждан и “неграждан” еБеларуси!" ён канешне да беларусаў, але праз яго тырчаць вушы федэральнага пратэктарату міні-сервія. Да таго ж яго падтрымлівае Agrarian Party сумнавядомая апошні час тым, што прывяла ў кангрэс Сябра, які кідаў НЕ Расіі і Польшчы.



Military Jane жа маючы ніякую перадвыбарку выбіваецца з шэрагу іншых тым, што ўжо працяглы тэрмін вядзе конкурс Апошні Герой. Што паказвае, што гулец сумленны і робіць тое, за што бярэцца.



Канешне, кожны е-беларус зробіць свой асабісты выбар, (калі выключыць ботаў) але я буду галасаваць за Military Jane. Таму, што гэта кандыдат ад сяброўскай Праваму Альянсу Партыі Аматараў Піва. Таму, што гэты кандыдат прапанаваў мне пасаду міністра (ад якой я адмовіўся, бо няма часу на актыўную гульню). Таму, што ён прасіў падтрымаць яго ад партыі, але я праракаваў, бо на выходных сядзеў у Нёмане, а не ў інтэрнэце.

Таму галасую за яго сам і запрашаю тое-ж зрабіць гульцоў з Правага Альянсу і іншых патрыётаў е-Беларусі.

Жыве Беларусь! І няхай пераможа найлепшы!