Паслявыбарчы артыкул. Ці дзе ў гэтай гульні фан?

Day 2,395, 02:18 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Прывітанне, спадары "албанцы".


Мінуў тыдзень з часу выбараў.
Што за гэты час адбылося ў краіне? Лісоўчыкі арганізавалі адзін дэсант. Ды было паднятае адно загадзя праігранае паўстанне на меншчыне.

Сум і скуката. Але папярэдні тыдзень я правеў весела і цікава. Гульня насамрэч мела сэнс і захапляла. Чаму? Таму, што я ўдзельнічаў у прэзідэнцкай гонцы.

Я пісаў артыкулы, каменціў, кожны час заглядваў на старонку вынікаў галасавання. Раіўся з партыйцамі, планаваў магчымыя дзеянні ў выніку перамогі. Хваляваўся, у РЖ распавядаў жонцы і яна хвалявалася за мяне, хаця і не надта разумела сэнс.

Думаю, каб я перамог, то гэта працягнулася б яшчэ месяц. Бо я быў-бы вымушаны працягваць працаваць, гутарыць з замежнікамі трэніруючы свой ангельскі, ставіць і мяняць урад, працаваць з сябрамі і дамаўляцца з праціўнікамі ў краіне. Распавядаць гульцам, што робіцца, адказваць на крытыку і думаць як выкарыстаць дапамогу.

Гэта дрэнна адбілася б на справах у РЖ, але ў гульні было б цікава.

І вось мой вам рэцэпт, як зрабіць гульню захапляльнай: Гуляйце ў яе!

Станавіцеся капітанамі атрадаў і арганізуйце дэсанты.
Цікаўцеся наваколлем і пішыце аглядальныя артыкулы.
Балатуйцеся на пасады старшын партыяў, у кангрэс, на прэзідэнцкі пост.
Прапаноўвайце і ажыццяўляйце неймаверныя праекты.
Не звяртайце ўвагі на тых, хто ўжо спрабаваў і цяпер гаворыць, што гэта пустое, што нічога не атрымаецца. Яны проста ня ўмеюць нічога добра рабіць, таму бубняць 😉

Бо глядзець, як у гульні нічога не здараецца насамрэч сумна.

Зараз краіна захоплена ворагам. Мы сядзім і бубнім, што гэта на доўгі тэрмін. А давайце лепей кожны прыдумае па шляху выратавання, возьмецца за яго сур'ёзна і зробіць усё, каб ажыццявіць. Знайсці сабе каманду аднадумцаў, напляваць на іншыя меркаванні аб немагчымасці і зрабіць гэтае немагчымае.
Тады вы не заўважыце, як гульня стане цікавай а краіна моцнай.

Альбо працягвайце ціснуць чырвоную кнопку і ныць, што гульня ўнылая. І яна насамрэч такой і застанецца.