[Правы Альянс] Скінем навалу!

Day 2,372, 01:49 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Добры дзень, еБеларусы!

Тым, хто глядзіць на мапу еСвету, добра бачна, што нашая краіна апошнім часам перажывае ня лепшыя часы.

Мала нашых былых сяброў па TWO, якія адразу пасля развалу апошняга ўдарылі нам у спіну з поўначы, дык да нас яшчэ прыляцелі за помстай пакрыўджаныя хлопцы пад чырвоным сцягам з двухгаловым арлом і зоркай.


Шмат хто зараз шукае вінаватых. Некаторыя нават б’юць супроць сваёй краіны. Шмат хто проста апусціў рукі і глядзіць, што з гэтага атрымаецца.

Але не партыя Правы Альянс і не вайсковае аб’яднанне Лісоўчыкі. Сёння актыўныя партыйцы пасля кароткага абмеркавання вырашылі выдаткаваць усе сабраныя дагэтуль грошы са зданых медалёў кангрэсмэнаў на важную бітву за існаванне на мапе, за атрыманне кангрэсу. Разам з ахвяраванымі партыйцамі грошамі мы выдаткавалі 15,000сс на рахунак Лісоўчыкаў для выстаўлення СО.


ПА робіць гэта не для сябе толькі, а для ўсёй краіны. Гартаванне гэтай цяжкой вайной мы мусім прайсьці з гонарам, аддаючы ўсё, што маем, дзеля свабоды Маці-Айчыны.


Заклікаем усіх актыўных гульцоў далучацца да нашае партыі, да партыі справы, якая не дэкларуе магчымыя рухі, а насамрэч намагаецца рабіць ўсё магчымае для еБеларусі. Дык працуйма разам з намі для Бацькаўшчыны! Браце, час браць лёс краіны ў свае рукі!


Заклікаем вас не складаць рукі, а браць зброю ды біцца за еБеларусь. Заклікаем усіх, для каго гонар і годнасць не пустыя гукі.

Хай жыве вечна Вольная Беларусь!