Ў! Вынікі гульні і развітальная.

Day 2,349, 14:26 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

За апошні час я стараўся зрабіць жыцце еБеларусі крыху цікавейшым, выпусціў шэраг "Ў" артыкулаў прысвечаных унікальнай з'яве еБеларускага кам'юніці, каментару "Ў!":


Ў! еГістарычны конкурс на 13 +5 голд! (абноўлена)

Ў! Вынікі конкурсу і анонс гульні з прызамі ў голд
Ў! Гульня! Далучайся, выйграй да 2 голд!

Вам, паважаныя, судзіць, ці атрымалася ў мяне дадаць гэтай гульні фану. Але бачыць бог, я стараўся.

Цяпер прыйшоў час адпачыць, у тым ліку і ад гульні. На два тыдні я сыходжу з анлайна.

Вынікі "Ў" гульні наступныя:
Удзел прыняло шмат гульцоў, да артыкула было апублікавана крыху больш за 200 каментароў. Але пашчасціла ня ўсім. Вось спіс гульцоў, які атрымалі перамогу:
Vlad12321, kolasand, Kiryl Z Mensku, Vital375, eygor, belriot, Litvins, braslau, zhenjan, Volanir, Valodius, Pan Budzimir, Alielka.
На першым месцы Vital375. Ён перамагаў 4 разы.
Другое месца ў kolasand, які атрымаў 2 прыза.
Ганаровае трэцце месца падзялілі паміж сабою ўсе астатнія, зарабіўшыя па аднаму прызу.

Агулам у нас атрымалася разыграць 1,7 з 9 голд. Што значна меньш, чым я разлічваў. Таму чакайце працягу пасля заканчэння маіх вакацый. Будзе праведзена палепшаная гульня. Падпісвайцеся, каб не прапусціць.