[Правы Альянс] Запрашэнне ў партыю

Day 2,295, 03:08 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Сябры, хачу запрасіць вас у партыю "Правы Альянс".


Калі я пачынаў гульню, то далучыўшыся да адной з топавых партыяў таго часу вырашыў, што цішыня ў партыйным шаўце - нармальная з’ява. Што партыйнай дзейнасці ў краіне не вядзецца. Час ад часу праходзяць нейкія выбары, на якіх нехта некага выбірае. Як я тады памыляўся.

З часам я пачаў чытаць і каменціць артыкулы. Да мяне сталі звяртацца іншыя гульцы, дадалі ў групы скайп-чатаў. І выявілася, што ў еБеларусі ёсць вельмі цікавыя гульцы.

Сёння я магу сказаць, што людзі і палітычная дзейнасць, магчыма, самая цікавая частка гульні. Ёсць барацьба за ўладу. Часам сумленная, часам не. Гульцы плануюць сваю стратэгію, стараюцца прадбачыць дзеянні сапернікаў. Здараецца, што краіна падзяляецца на варагуючыя блокі. А часам былыя ворагі гуртуюцца, каб выстаяць перад знешняй пагрозай.

Граючы я стаў лепш разумець як працуе палітыка дзяржавы і ў рэальным жыцці.


Нажаль, сёння пачатковец у баявым модулі гульні ня можа хоць неяк заўважна ўплываць на расклад сіл у есвеце, не марнуючы па 10 еўра штомесяц. Ды і нават марнуючы, уплыў будзе мець мізэрны.

Яшчэ ўчора першы дывізіён не меў такіх моцных гульцоў як зараз. Пачатковец, маючы дапамогу, часам мог уплываць на бітву. Нават уваходзіць у топ-5 ці ў нязначнай бойцы ў ціхі час мог набіць на медаль БХ. Зараз гэта амаль немагчыма.

Але, як я даведаўся пагуляўшы нейкі час, войны ў гэтай гульні (гэта асабліва тычыцца еБеларусі) часцей выйграюцца не на полі бою, а ў кабінетах міністэрстваў, соймах партый, артыкулах, у дыялогах з гульцамі.

Я быў вельмі здзіўлены, калі зразумеў, што камент да артыкула можа прынесці куды больш зменаў у лёс краіны, чым мільёны залітага ў бітвах дамагу.


Калі вы яшчэ не ўцягнуліся ў гульню, то напішыце мне ў прыват і я пастараюся данесці свой суб’ектыўны погляд. Раскажу як уключыцца, як насамрэч прыносіць карысць екраіне.

Калі вы яшчэ не вызначыліся, прыходзьце да нас. Тут вы ўбачыце як гуляе правы палітычны блок. Тыя, хто ставіць моц і незалежнасць краіны на першае месца ў гульні.

Калі вам не цікава ў вашай партыі, калі вы шукаеце сэнс у гульні, калі жадаеце ўплываць на лёс краіны - прыходзьце да нас.

Калі вы жадаеце нешта зрабіць на карысць краіне, зрабіць так, каб яна была больш уплывовай у гульні, каб нас ведалі, каб з намі раіліся і лічыліся, то прыходзьце да нас. Краіне патрэбныя гульцы, якія хочуць працаваць.


Ну, і напрыканцы я папрашу вас, калі прыйдзеце ў нашую партыю, прачытаўшы гэты артыкул, то напішыце пра гэта асабіста мне. Гэта дапаможа нам даведацца, што артыкул спрацаваў. Гэта дапаможа зразумець, што вы не бот, не шпіён і не туклікер, дапаможа інфармаваць вас пра партыйную дзейнасць не толькі праз шаўт партыі. Гэта таксама прынясе прыбытак асабіста мне, бо партыя заахвочвае працу па напісанні артыкулаў і запрашэнні новых гульцоў.

Жыве Беларусь!
Ваш: Кірыла з Менску