[МЗС] Закат імперыі. Уводзіны.

Day 2,122, 08:41 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Вітаем, паважанае спадарства!

Як свежапрызначаны МЗС, хачу запэўніць вас, што каманда Міністэрства, як і раней, надзейна трымае руку на пульсе сусветных падзей.
Так за мінулы месяц варта адзначыць абзоры з жыцця Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Аргентыны ды Новай Зеландыі.

Разам з тым, карыстаючыся магчымасцю, заклікаю грамадзян, якія маюць міжнародны далягляд, паламяныя думкі ды і проста цікавасць паразмаўляць з замежнікамі, далучацца да дыпламатычнай працы. Звяртайцеся!
Падрабязней пра сутнасць працы амбасадара на карысць краіны тут.



Ну а зараз мусім зрабіць агульны агляд апошніх геапалітычных падзей.

Усяго месяц таму мапа е-света выглядала наступным чынам.


А зараз мы можам назіраць прыкладна наступнае.


Дзякуючы класічнай схеме скаардынаваных шматлікіх ўдараў па адной краіне (дзейнічае! ЗША падцвердзяць), адна за адной значна скарацілі свае тэрыторыі Сербія, Іспанія, Венгрыя і Славенія.

TWO наносіць удар у адказ, і апошней імперыі Азіі варта чакаць гасцей!

Час імперый сканчваецца, у эпік-бітвах е-свету важныя кожная краіна, кожнае MPP, кожны грамадзянін!
Украіна, Венгрыя і ...


Нічога асабістага, проста геапалітыка...

З павагай,
Danatelus, Міністр замежных спраў