ASTERIA: Венгрыя паміж трох франтоў

Day 2,307, 08:20 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov
Прывiтанне, сябры.
Сёння амаль а першай гадзiне ночы я выконваў адзiн са сваiх абавязкаў: праглядваў артыкулы краiн, дзе я з’яўляюся амабасадарам.

Дык вось, блукаючы па артыкулах, я знайшоў зварот балгарскага гульца Imoenbg1 да сваiх румынскiх суседзяў. А таксама там закраналася тэма, якая падняла даволi сур’ёзны шум у альянсе Asteria.

Гэта артыкул кiраўнiцтва е-Венгрыi, у якiм ставiцца ўльтыматум хаўруснiцы па альянсе е-Румынii i самому альянсу, каб яны пачыналi вайсковыя дзеяннi супраць е-Балгарыi.

Зараз крышачку перадгiсторыi, каб разабрацца ў становiшчы.



Дык вось зараз з перадзелам звязаў, адбываецца перападзел е-свету, а таксама адбываюцца цiкавыя падзi:

нядаўна Чылi абвясцiлi аб удары па Венгрыi i, каб замацаваць сабе месца на доўгi час у Еўропе, зрабiлi АвiяУдар па Швейцарыi. У сувязi з гэтым адбываецца наступны малюнак: Венгрыя атрымала межы з краiнамi з супрацьлеглага альянсу, якi агрэсавана глядзiць на тэрыторыi i гатовы адкрыць 3 фронты. Першы фронт, дарэчы, ужо адкрыты чылiйцамi. Як вынiк, ад кiраўнiцтва Венгрыi i выходзiць артыкул з ультыматумам Румынii i альянсу.

пасля доўгай акупацыi Румынiяй тэрыторыi Балгарыi краiны вырашылi падпiсаць гэтак званы NAP – дамову аб ненападзе. Сутнасць у тым, што NAP не з’яўляецца афiцыйнай часткай гульнi, не ўнесены ў правiлы i афiцыйныя магчымасцi гульнi. А гэта значыць, што падпiсаны NAP трымаецца амаль на «чэсным слове» краiн, якiя яго падпiсваюць. Як сведчаць пэўныя крынiцы, сёння ранiцай аб ненападзе дамовiлiся Румынiя, Сербiя, Грэцыя з аднаго боку i Балгарыя з другога боку.


Вось што зараз чакае Венгрыю:

Каб хоць як-небудзь пазбавiцца вайны на 3 фронты Венгрыя вышэй указаным ультыматумам спрабуе увясцi ў вайну альянс.



На гэта паступiў сваечасовы адказ у балгарскай прэсе.
Вось гэты артыкул: To Romania - honour, glory and respect.....
Каротка пра змест артыкулу: перш за ўсё, узгадваецца ўсё той жа венгерскi артыкул; робiцца заўвага, што артыкул такога ўзроўню напiсаны не на мове мiжнародных зносiн; краiнам, якiя заключылi NAP, нагадваюць пра «чэснае слова», якое яны далi пры заключэннi дамовы.
Вось якiм сказам заканчвае аўтар свой артыкул:
«And believe me, once you break your word, there is no turning back. Respect is given, where respect is due. So far you have it, just hopefully you can keep it.»
Важна таксама яшчэ адзначыць, што згодна з хартыяй Asteria, гэты NAP не можа мець афiцыйнага статусу, бо падпiсанне яго не было вынесена на галасаванне альянсу.
Тады атрымоўваецца, што румыны могуць зараз спакойна сабе атакаваць балгар… Але з другога боку артымаецца, што яны парушылi «слова», якое далi…



А тым часам мы можам бачыць, што тры краiны ўжо прынялi законы i пачалi ваяваць супраць венграў:
Чылi

Польшча

Балгарыя


Нажаль, Чылi ўжо атрымалi сваю першую перамогу пад час атакi на Tyrol , чым атрымалi магчымасць новай атакi: Salzburg.
Палякi цiснуць у Centra Slovakia.
А балгары атакавалi Taurida

Румынiя спрабуе знайсці кампраміснае рашэнне, роўна як і астатнія краіны-ўдзельніцы альянсу:


Як вынiк нападу на Венгрыю, у самой краiне падналося шмат паўстанняў, якiя адцягвуюць значную частку дамага на сябе:


Такiм чынам венгры маюць 6 адкрытых войн.
Адказам на такое хуткае развiццё падзеяў стаў не менш хуткi закон аб выхадзе з альянсу:



Вынiк
Альянс ASTERIA, як і ўсе магутныя саюзы ў eRepublik, перажывае нялёгкія часы. Зразумела, што несупаданне інтарэсаў той ці іншай краіны з меркаваннем альянсу, само самою, вырашаецца размовамі. Прынамсі, знаходзіцца кансэнсус у тым ці іншым пытанні.
Сітуацыя, якую можна бачць зараз, хутчэй за ўсё і ёсць такі ж самы канфлікт, але занадта афішаваны і палітызаваны. Застаецца чакаць, калі краіны вырашаць свае пытанні. А гэта, несумненна, абдудзецца.