[VoW] Пра партыю i ДН.

Day 2,224, 13:25 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov

Прывiтанне, сябры!
Сёння выпускаю артыкул ад Незалежнай Беларусi. У нашай прэсе зараз можна праназiраць артыкулы з заклiкамi i раздачамi на ратаванне нашага рэгiёна, аналiтычныя артыкулы, артыкул з наборам у атрад (але нешта мiнiстэрскiх не бачна амаль).
У гэтым артыкуле я не збiраюся пiсаць шмат аналiтыкi, проста, па магчымачцi, ахаплю агульныя моманты.


Дык вось, што такое Незалежная Беларусь (менавiта НЕзалежная, бо некаторыя блытаюць)?
Незалежная Беларусь – гэта адна са старых беларускiх партый, якая ўжо доўгi час уваходзiць у ТОП-5 партый-лiдараў на е-Беларусi. Пдрабязней пра гiсторыю партыi чытайце, калi ласка, тут.
Наша партыя перш за ўсё з’яўляецца беларускай партыяй, але яе галоўная асаблвасць захавана ў тым, што наша партыя i яе чальцы талерантна i з павагай адзiн да аднаго ставяцца да ўсiх людзей i народаў свету i е-свету.


Нашымi iдэямi I партыйнымi правiламi з’ўляюцца наступныя пункты:

Актыўная і адкрытая работа ўрада;
Супраць дыктатуры, калі кангрэс дзейнічае па ўказцы прэзідэнта;

Папулярызацыя беларускай мовы, але без прымусу;
Мы не супраць пераезду ў еБеларусь гульцоў з іншых е-краін, але толькі калі яны будуць дзейнічаць выключна ў інтарэсах нашай краіны, а не сваёй;

Супраць чорнага піяру, да якога, на жаль, часта звяртаюцца некаторыя партыі. Мы лічым, што павагі да партыі трэба дамагацца сваёй працай, а не памылкамі іншых;

У знешняй палітыцы за пабудову па-сапраўднаму сяброўскіх сувязяў з партнёрамі, а не проста ўступленне ў альянсы або заключэнне саюзаў. Галоўны саюзнік для нас еУкраина, нават знаходзячыся ў розных альянсу мы не дапускаем варожасці паміж нашымі краінамі;

Галоўная каштоўнасць гульні - актыўныя гульцы і іх трэба шанаваць, супраць абразаў і усялякіх зневажанняў, гэта ўсё ж такі гульня.

Падрабязна на кожным з iх я спыняцца не буду, бог эта можна доўга распiсваць, параўноўваць з агульным становiшчам таксама буду не сёння. Калi-некалi пад добры настрой выкiну асобна артыкул з раскрыццём кожнага пункту.




Хм… Далей… Вось ужо тыдзень, як я з’яўляюся кiраўнiком нашай партыii (гэта, дарэчы, вялiкi гонар для мяне). Ну не скажу, што я ўнёс нешта новае ў партыйнае жыццё, але дзякуючы агульным намаганням колькасць чальцоў партыi павялiчалася i працягвае расцi.



Шмат хто скажа: «Паглядзiце на iхнi ўзровень! Да што яны могуць?» - i памыляцца, бо гэтыя пачаткоўцы ёсць нашая з вамi будучыня i мы павiнны намагацца iх захаваць.



Таксама, у агульнапартыйным чацiку штодзённа вядзецца размова пра партыйныя праекты: выдвiгаецца шмат прапаноў, кожная з якiх не абыходзiцца без увагi. У стадыi рэалiзацыi знаходзяцца даўнiя партыйеыя праекты.



А яшчэ мне падабаецца, што павялiчалася актыўнасць нашых партыйцаў. На сёняшнi момант ад партыi ў кангрэс ужо вылучылася 18 кандыдатаў!!! Канешне верагоднасць самаго кангрэсу зараз застаецца пад закам “?” , але радуе, што нашы партыйцы не адчайваюцца i маюць надзею папрацаваць на карысць краiны.



Мы заклiкаем да сябе ўсiх гульцоў: з любых гарадоў i краiн, любога веравызнання i светапогляду, юбога узросту, любога гульнявога ўзроўню. Галоўная ўмова – павага да супартыйцаў.
Мы заўсёды радыя новым чальцаам!
Чым нас больш, тым мацней МЫ i наша е-БЕЛАРУСЬ!!!

Далучайцеся да нас!

(клiкабельна)

Разам мы прыдумаем, чым заняцца!!!
Разам мы зробiм гульню цiкавай!!!
Разам мы зацiкавiм iншых!!!


А яшчэ ў мяне 22.12 адбылося вялiкае-невялiкае свята – Дзень Нараджэння. Адсвяткаваў сваё паўналецце. Таму з гэтай нагоды аб’яўляю невялiчкую раздачку. Пiшыце каменты i атрымоўваёце пачастунак.



Не забывайце пра

Вам усё роўна, а аўтару прыемна! 🙂