[СP] - Вынікі работы. Кабмін на красавік

Day 2,327, 16:21 Published in Belarus Belarus by M.Windu




Добрага часу, жыхар незвычайнай і надзвычай прыгожай моцнай краіны Беларусь!

У сённяшнім выпуску вы адзаёміцеся з тым, што было зроблена кабінетам міністраў за мінулыя тыдні. А зроблена было нямала.

Глядзім праграму прэзідэнта і параўноўваем з тым, што было зроблена.



I. Канферэнцыі на IRC-каналае #belarus

Кожны дзень я запрашаў жыхароў Беларусі паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі на розныя тэмы. А 20-ай (да 21-ай) на канале IRC (rizon.net) #belarus можна было спытаць мяне пра ўсё. Але практыка паказала, што беларусы не могуць (ці не жадаюць) карыстацца IRC. Хлопцы ды дзяўчыны, гэта ж "лампавы" чат, больш утульны чым астатнія кліенты.

Тым не менш, на канал рэспублікі зазірнуў некалькі разоў прадстаўнік Літвы Adolf.H, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Syrin, прэзідэнт Аргентыны Pibasog. Амаль заўсёды прысутнічае аб'ект пакланення Фэдэрацыі - oDdkID, не аднойчы прысутнічаў на канале і старшыня партыі Нацыянальны Фронт Tadeush Kosciushko.

Тым не менш, прэзідэнт гутарыў з грамадзянамі Беларусі праз прыватныя паведамленні ці Skype, калі жыхары мелі тое ці іншае пытанне. Спрабаваў як мага хутчэй на іх адказаць. Не заўсёды атрымлівалася. Але ж я рады, што грамадзяне неабыякава ставяцца да лёсу Беларусі, падзеях у альянсе, эканоміцы рэспублікі і г.д.




II. Кабмін

Абяцанні па тым, што міністэрствы будуць працаваць вельмі актыўна, і будуць рабіць справаздачы кожны тыдзень, пацярпелі фіяска. Разгледзім кожнае з міністэрстваў асобна.



МінІнфа

Правительства некоторых стран + краткий обзор предвыборок президентов
Дзяжурны артыкул (11.03.14)
История еБеларуси. Старт проекта
Турнір "Нацыянальны шчыт"


Праект па напісанню гісторыі Беларусі - вельмі значны для нацыі. Краіна падтрымлівае жаданне міністраў, а грамадзяне, якія вельмі актыўна пісалі пра падзеі ў мінулым, вельмі дапамогуць сваімі артыкуламі. Таму гэты праект - сапраўды нацыянальны. Зразумела, спатрэбяцца тыдні для пошуку інфармацыі, прадстаўлення якаснай дакладнай інфармацыі.



МінЭканомікі

Парада насельніцтву.

Шчыра кажучы, міністэрства не працавала. Але здарэнне "60К" будуць памятаць некалькі месяцаў. Неабходна адказаць на частку пытанняў. Напрыклад, хто меў доступ да BelarusBank. Доступ мелі наступныя спадары: віцэ-прэзідэнт Chorny Wojna, МЗС vadzimir, прэзідэнт, МЭФ zMensk II, Ignis Nativus. Адказнасць за тое, што паролі мела шмат людзей, узяў на сябе МЭФ.

Зараз банк не можа працаваць. Як бы то ні было, асоба баязліўца, які выкарыстоўваў арганізацыю для самастойнага ўзбагачэння, не выкрыта. Шчырасць для яго - гэта толькі камбінацыя літар. Толькі ён адказны за тое, што арганізацыя не працуе і не будзе працаваць у бліжэйшы час.



МінАдукацыі

Пачатак працы. Раздача ежы + гайды
Усё пра кангрэс

Сказаць, што Міністэрства адукацыі было занятым - нічога не сказаць. Гайды ўжо неактуальныя, патрэбны новы падыход на пачаткоўцаў. Роўна як патрэбныя новыя гульцы. Пакуль што нават ментарскі чат амаль пусты, акрамы ботаў. Па гэтым пытанні вядуцца падрыхтоўчыя работы. Міністэрства не паспела выдаць артыкул пра Партызанскі бой. Што ж, быць можа, міністры змогуць гэта зрабіць у новы тэрмін.



Міністэрства замежных спраў

Астэрыя і Лето. Навіны.

Пасля свайго прэзідэнцкага тэрміну, спадар vadzimir, зрабіўшы неверагодны аб'ём працы па стварэнню разам з сяброўскімі краінамі альянсу LETO, вырашыў яшчэ крыху папрацаваць. Як вынік - 1 артыкул. працу міністэрства ўзяў на сябе прэзідэнт, і гэта была ягоная памылка.

Часу вельмі не хапала на размовы з усімі краінамі Свету. Таму было вырашана весці размовы выключна з суседзьмі, краінамі альянсу ASTLET. Хочацца адзначыць, што добрыя і сяброўскія зносіны працягваюцца паміж Беларуссю і Літвою. Гэта паказвае, што не мае значэння, у якім альянсе знаходзіцца тая ці іншая краіна. Галоўнае - дыялог. Дыялог на розныя тэмы: будзь то абмеркаванне NAP паміж Літвой і Швецыяй, ці МРР Літвы і Латвіі, ці абмеркаванне сацыяльнай сферы і ўзаемадзеяння беларусаў з літоўцамі. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ўсімі сваімі дзеяннямі паказваў Беларусі, што рэспубліка для Расіі - сяброўская краіна. Беларусі прапаноўвалі падтрымку ў вайне з Латвіяй, было падпісана пагадненне з Сербіяй.

Зразумела, краіны жадаюць пасябраваць Расію і Беларусь. Але раза з тым, пагадненне гэтае ніякім чынам не абмяжоўвае прастору для дзеянняў з боку Беларусі. Рэспубліка мае магчымасць як ваяваць з Расійскай Федэрацыяй, так і сябраваць з ёю. Сербскі бок разумее гэта, але падтрымае любое рашэнне Беларусі.

Альянс дае свае станоўчыя моманты. Наладзіць зносіны з краінамі LETO i Asteria стала куды лягчэй. Значны поспех быў дасягнуты з Ізраілем, Аргенцінаю, Францыяй, Славеніяй, Партугаліяй, Сербіяй. Аргенціну можна смела назваць "старэйшым братам". Ізраіль, хоць сам цалкам 404 на мапе Свету заклікае дапамагаць Беларусі у вайне з Латвіяй. Спадзяемся, што і ў наступным месяцы нашыя краіны, разам з астатнімі саюзнікамі, працягнуць гэтыя добрыя зносіны.

На жаль, у Беларусі не вельмі складана знайсці асобу, якая жадала б працаваць актыўна, "мяняць" час у РЖ на размовы з людзьмі ад іншых дзяржаў. Канешне, валоданне ангельскай мовай - неабходнае патрабаванне для працы ў МЗС. Але хіба ніхто не ведае ангельскай?



Міністэрства абароны

MU contest / Спаборніцтвы паміж вайсковымі атрадамі

Сапраўды, што не кажы, а ваенны модуль займае адно з галоўных месцаў у гульні. І шчыра кажучы, МА на 100% забяспечвала ваяроў актуальнымі загадамі. Самыя апошнія загады ваяры атрымлівалі і атрымліваюць, як пасля прачытання артыкулаў міністэрства, так і з дапамогай скрыпту. Кожны дзень робяцца масавыя ўдары за тую ці іншую дзяржаву, што істотна павялічвае ўзровень міжнароднага супрацоўніцтва.

Міністра абароны - іспанца па нацыянальнасці - можна на 100% назваць беларусам. Бо менавіта ён, як ніхто іншы, дапамагаў ладзіць кантакты з краінамі Свету, альянсам, ладзіць стратэгіі, планаваць тактычныя манеўры, "пакрываць" неабходны анлайн для прэзідэнта, вырашаць імгненна пытанні падчас саміту альянсаў. Няма тых слоў, якія выразілі б цалкам узровень маёй падзякі за працу. Ёсць толькі выява.




Зварот да міністраў

Cabinet of Ministers

Сябры, вы вельмі дапамагалі ў сакавіку. І маленькая хатка, што завецца "Беларусь", абапіраецца на вас. Я спадзяюся, што вашае жаданне працаваць на больш высокім узроўні будзе рэалізавана ў красавіку. І няважна хто пераможа - я буду вельмі рады бачыць вас у новым кабміне. Шчыры дзякуй за тое, што былі разам з прэзідэнтам.




Што зрабіў прэзідэнт за мінулы тэрмін?

Першы тыдзень. Вясна ідзе разам з LETO
Размовы ў беларускім кангрэсе
Аб прэсе беларускай, эканоміцы і вайне
Падзяка ваярам за неверагодны поспех
Тыдзень чацвёрты

Можна было напісаць яшчэ і пра кангрэс некалькі радкоў, але, спадарства, шмат чаго ўжо сказана. Адзначу, што цяпер кангрэс мае ўласную пляцоўку для галасавання датэрмінова. Гэта значыць, што ўзровень праца кангрэсменаў ідзе на новы ўзровень якасці.

Я вельмі жадаю працаваць наступныя 30 дзён на пасадзе прэзідэнта. Вельмі спадабалася арганізацыйная частка, праца разам з міністрам абароны, размовы з кангрэсменамі. Проста хачу сказаць "Дзякуй" кожнаму, хто працаваў у кабінеце міністраў.





Кабінет міністраў на красавік (Заўвага: з некаторымі міністрамі размова аб працы ў красавіку яшчэ не вялася):

Minister of Information - Jahsis_kiluminati, vMoI - RomanovichD;
Minister of Finance - Eugene Just II;
Minister of Demography - Igoreckkkk, vMinDem - Kiryl Z Mensku;
Ministers of Defense - Zlodimir, cCcNUEVEOCHOcCc;
Minister of Foreign Affairs - Mitreiko, vMoFA - Danatelus;
Prime Minister - Chorny Wojna

31-шы дзень прэзідэнцтва вожыка хутка скончыцца, і маленькая істота зможа крыху адпачыць. (с)

Ну а потым паспрабаваць на 2 тэрмін пайсці.

Да сустрэчы!

Eugene Just II