[СP] - Тыдзень чацвёрты

Day 2,323, 07:19 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадартсва!

     Вельмі рады зноў паведаміць вам пра навіны ў Беларусі, пра чуткі і падзеі ў банку Беларусі, аб падзеях на франтах, а таксама распавесці пра арганізацыйныя моманты ў кангрэсе нашай краіны.




БЕЛАРУСБАНК

     Нашая арганізацыя паспяхова атрымала часовую блакіроўку на 72 гадзіны за злоўжыванне паўнамоцтвамі. Артыкул з боку міністра эканомікі - zMensk II - меў некалькі прычынаў для абвінавачвання той ці іншай асобы. Хочацца адзначыць, што прэзідэнт павінен як мага меней кранаць работу міністэрстваў эканомікі, дэмаграфіі і інфармацыі. Але ў такой сітуацыі былі неабходныя імгненныя дзеянні з майго боку.

     Па-першае, высветлілася, што быў падарваны давер да ўсяго міністэрства эканомікі. Паролі да арганізацыі Belarusbank перайшлі ў трэція рукі, што і стала прычынаю блакроўкі. Таму вырашана часова звольніць з пасады міністра эканомікі zMensk II, а таксама ягонага памагатага - Ignis Nativus.

     Па-другое, усе акаўнты, якія ўдзельнічалі непасрэдна ў перадачы сродкаў з арганізацыі на другія разункі, а таксама тыя акаўнты, якія пералічвалі грошы на арганізацыю, былі цалкам блакаваны без магчымасці абскардўзіць рашэнне адміністрацыі. Тым не менш, адміністрацыя гульні пакуль не даа каментараў ці звестак аб канкрэтных асобах, якія пералічвалі на банк грошы ці атрымлівалі нац. валюту з боку арганізацыі.

     Па-трэцяе, дзяржава ўжо вырашыла, як размеркаваць бюджэт на красавік. Пункт пра 60000 нац. валюты, якія "вінен" банк, туды не ўваходзіць, таму самым добрый выйсцем з палажэння лічу наступнае: Умеў узяць - умей і аддаць. Асоба, якая з дапамогай "мультаў" мела нахабства карытсацца адной з чатырох (!) дзяржаўных арганізацый, тым самым ставіўшы пад рызыку саму арганізацыю, павінна цалкам вярнуць тыя грошы, якія яна вінна Беларусі, шляхам ахвяравання ў скарбніцу. Банк Беларусі на час вырашэння гэтай сітуацыі будзе неактыўны. Астатнія арганізацыі будуць працаваць як звычайна.



ШТО БЫЛО ЗРОБЛЕНА Ў КАНГРЭСЕ


     Сказаць, што кангрэсмены Беларусі нічога не робяць нельга. Але разам з тым яшчэ не быў абраны спікер у парламенце. Пабачым, што пакажа час 🙂

     Бюджэт на красавік быў прыняты сёння. Пачынаецца асваенне грошай для падпісання МРР, а таксама для стварэння прыпасаў на выпадак "пажарнай сітуацыі". Займацца гульнёй на валютным рынку будуць іншыя арганізацыі.

     Аналіз становішча эканомікі ў Беларусі паказвае, што краіне не хапае "сваіх" гандляроў зброяй q7, а таксама ежай q2-q4. Таму запрашаем кожнага жыхара стаць малым прадпрымальнікам. На сённяшні дзень усе ўмовы створаныя для тых, хто жадае ўдзельнічаць. Малы бізнэс мае вельмі добрыя шанцы стаць прыбытковым. Я яшчэ раз нагадваю пра гандлёвую пляцоўку для жыхароў.  
Сайт: chat.mibbit.com ;
Сервер: Rizon ;
Канал #itrade .



   
ВАЙНА З ЛАТВІЯЙ

     Латвія - тая самая краіна, з якой Беларусь можа змагацца доўгі час. У абедьвюх краін добрыя пакеты МРР, добрыя стасункі з альянсам. Беларускія жыхары ўжо паспелі выпасці некалькі дзясяткаў статкаў жывёл на прасторах новай вобласці, даць ім вады і даць паесці. Было адзначана ,што жывёлы даюць больш малака ,калі папасвяцца пад наглядам беларускіх пастухоў. І музыка народная беларуская таксама спрыяе добраму надою ў канцы кожнага дню. Але суседзі не пагадзіліся, што беларусы могуць штосьці рабіць лепей за іх, таму забралі жывёл назад. Латышы палілі фермы, каб беларусы больш не займаліся рагатым скотам. Але некаторыя жывёлы ўсё-ткі былі выратаваны.

*(с) Mark Holthusen

     Беларусы! Так давайце разам вернем тых жывёл, якія не змаглі прыйсці да нас! Яны маглі збегчы, і цяпер шукаюць шлях да беларускіх пастухоў! Наперад, да перамогі, спадарства!



Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II