Першыя адчуваннi ад гульнi. Нядзеля №1.

Day 2,690, 01:57 Published in Belarus Italy by StNikolaidis

Прывiтанне паважанае панства. Гэтым артыкулам хацелася б падняць пытанне пра сэнс гульні, ну і за адно прайсці квэст з газэтай))
У гульню я прыйшоў дзякуючы сайту 1863х (карыстаючыся выпадкам, хацелася б падзякаваць хлопцам і дзяўчатам за іх працу). Мяне, як старога геймера, вельмі захапіла ідэя барацьбы за піксельную радзіму.
Зарэгістраваўся ў той жа дзень, стаў чытаць унутрана-гульнявыя артыкулы пра тое, як правільна гуляць. Пачаў качацца, праходзіць квэсты, першы раз прагаласаваў на выбарах-дурыбарах (о, так, цяпер я мужык). Ну а далей што?
Ок, можа мяне яшчэ і хопіць на тыдні 2-3 пракачкi, вытворчасці q1 ежы і праходжання дзiвацкiх квэстаў. Ну а дзе барацьба за піксельныя радзіму? Дзе хоць нейкая палітычная барацьба? Для чаго ўся гэтая мышыная валтузня з выбарамі? Што ў выніку змяняецца? Зразумела, што я яшчэ «малады i не вопытны» і мне яшчэ шмат чаго не ясна. Але ж мне і хочацца зразумець для чаго я кожны дзень марную свой працоўны час.
Так, усё тут вельмі ветлівыя і дапамогуць у любы момант, толькі папытай дапамогі.
Напрыклад вось так: "Добры дзень спадар дыктатар, а раскажыце мне пра вашыя планы па вяртанні нашых спрадвечна беларускіх зямель, уключаючы Вільню і Смаленск?".
Няма бачнасці, што ёсць нейкае жыццё ў гэтай віртуальнай нашай любімай радзіме. Можа я яшчэ шмат чаго не ведаю і не разумею, але ўражанне ад першага тыдня гульні прыблізна такія.
Дзякуй за ўвагу. Вастрыце косы ...