Турнiр

Day 2,574, 08:13 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov


Дзень добры, мае дарагiя туклiкеры!
Сёння партыя НЕзалежная Беларусь узялася за адраджэнне аднаго старога турнiра.
Краiна наша доўгi час з пераменным поспехам знаходзiцца пад акупацыяй iншых краiн, а тым больш агульна сацыяльнае становiшча ўвогуле дрэннае, то мы вырашылi, што з гэтым трэба штосьцi рабiць.
Падумаўшы над гэтай справай, мы вырашылi аднавiць спаборнiцтва, што неяк даўно арганiзоўваў Рэтраман (олдфагi памятаюць такога).

Такiм чынам, мы аб’яўляем аб аднаўленнi турнiра на Ордэн Вiтаўта, якi ўручаецца за гераiм i мужнасць, праяўленныя ў баях за Айчыну.



На дадзены момант Ордэн Вітаўта будзе ўручацца ўдзельнікам I дывізіёна. Для таго, каб атрымаць Ордэн, неабходна:

1. Быць грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў 1 дывізіёне.
2. Абвясціць аб сваім удзеле. Гэта можна зрабіць у каментарыях да артыкула або прыватным паведамленнем.


Рэгамент:

Турнiр будзе прахадзiць напрацягу двух дзён пасля яго абвяшчэння.
Удзельнiкамi з’яўляцца будуць толькi тыя, хто абвясцiў аб сваiм удзеле. Рэгiстрацыя дзейнIчае пакуль артыкул знаходзiцца ў прэсе.
Да пачатку турнiру будуць зафiксаваны паказчыкi Сапраўднага Патрыёта і па іх выніках будуць вызначаны трое пераможцаў, якія набяруць найбольшую колькасць паказчыкаў.



Узнагароджанне:

Патрыёт, які заняў першае месца атрымае Ордэн Вітаўта I ступені + 50 Q7 танкаў + 5 gold + 5 000hp.
Другое месца - Ордэн Вітаўта II ступені + 35 Q7 танкаў + 2gold + 3 000hp.
Трэцяе месца - Ордэн Вітаўта III ступені + 20 Q7 танкаў + 1 500hp.
Гульцам з 4 па 10 месца дадаткова 5 Q7 танкаў.




Нашыя спонсары:
Кiраўнiк партыi Незалежная Беларусь jorixasd
WolverineBY
Прымаем усе удзел!