Кандыдат у прэзiдэнты.

Day 2,268, 07:13 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov

Вiтаннiчка, шаноўныя!
Сёняшнi артыкул прысвечаны надыходзячым выбарам. Выбарам не прастым, а залатым прэзiдэнтскiм.

Як Вы можаце бачыць у гэтым месяцы свае кандыдатуры выставiлi ажна 5 кандыдатаў ( а што: месяц кароткi – асоба дзялоў не паспееш нарабiць 🙂 ).
Усе перадвыбаркi ужо пэўна па некалькi разоў прачытаны i большасць ужо ведае, за каго адасць свой голас.


АЛЕ з усiх прапанаваных кандыдатаў у мяне выклiкаюць сiмпатыю i давер 2 кандыдаты: Alexey Z III i Ignis Nativus, якiх усё добра ведаюць.
Аляксей ужо выконваў ролю кiраўнiка нашай краiны, неаднаразова працаваў ва ўрадзе.
А хачу я звярнуць увагу на Рому. Рома таксама малады i, галоўнае, перспектыўны гулец. Ён з’яўляецца ўжо доўгi час чальцом нашай партыi i праявiў сябе актыўным i зацiкаўленным у развiццi партыi i краiны гульцом.
Аднак кiраўнiк нашай партыi з-за турботаў у рэальным свеце не паспеў яго вылучыць, таму партыя Нацыянальнага Фронту вылучыла яго ад свайго iмя.
"Я – сябра НБ і падзяляю палітыку партыі!" - за ўсёды гаворыць Раман. I на самой справе ён за ўсёды прымае саамы акты ўны ўдзел ва ўсемагчымых партыйных абмеркаваннях, прапаноўвае напрамкi развiцця партыi, або выхад з цяжкага становiшча.
Неаднаразова Рому запрашалi ў склад ураду ад нашай партыi. I там ён не упаў у бруд тварам i не пасаромiў партыю. За тэрмiн апошняга месяцу, што Рома працаваў на пасадзе мiнiстра фiнансаў было падпiсана 5 МРР, што раскрыла некаторыя магчымасцi для краiны.
За 1,5 года гульнявой дзейнасцi Рома неаднаразова з’яўляўся канрэсмэнам i паказаў сябе ў якасцi актыўнага гульца. Ад нашай партыi ён пайшоў таксама не за прыгожыя вочкi, а за ўменне пленна працаваць.


Такiм чынам я галасую ад партыi Незалежная Беларусь за гульца Ignis Nativus.

Дзякуй за ўвагу.