[CP] Падводзячы вынiкi

Day 2,571, 12:13 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov

Мае вiтаннi, насельнiцтва еБеларусi!
Вось амаль i скончыўся тэрмiн майго кiравання краiнай. Надышоў час падвесцi вынiкi нашай сумеснай працы i зрабiць адпаведныя высновы. Шчыра кажучы, усё атрымалася не так як я сабе ўяўляў. Кiраванне краiнай, хоць i вiртуальнай, адказная праца, якая патрабуе шмат вольнага часу, каб усё ахапiць.
Але, аб ўсiм па парадку.
Па магчымасцi паспрабую каротка апicаць падзеi, што адбылiся за месяц, даць сваю адзнаку i пазначыць некаторыя памылкi i пралiкi.



Пачнем знешнiм становiшчам, скончым унутранiм.




На пачатак майго тэрмiну еБеларусь мела адзiн рэгiён – Мiнскую вобласць. Гродна і Брэст былi пад арэндай з боку Венгрыі , Магілёў, Гомель і Віцебск былі пад кантролем Румыніі. Такое становішча забяспечвала нам некаторы прыток грошай у скарбнiцу, а таксама выключала верагоднасць нападу Латвіі на нас. Пры такой канфігурацыі Беларусь магла быць з кангрэсам у снежні.

Далей вы ведаеце, як адбывалiся падзеi. Па просьбе Латвіі, з грашовай дапамогай Польшчы і Харватыі рэгiёны, што знаходзiлiся пад румынскай арэндай, пачалi хутка вяртацца. Гэта было зроблена для таго, каб адкрыць Латвii праход да нашых рэгiёнаў. Румынія не рабіла спроб неяк змагацца супраць паўстанняў, але на той момант былі куда больш важныя бітвы.

Пасля таго, як Латвія абвясціла Беларусь сваім Натуральным ворагам, было зроблена рашэнне аб размове з расійскім бокам, каб зрабіць невялічкую вайну з імі. Быў зроблены акцэнт на жудасныя зносіны з Латвіяй і больш-менш добрыя – з суседам з усходу, хоць абедзьве краіны знаходзяцца ў Пасіфіке. Расіі спатрэбілася 10 хвілін, каб даць згоду на ажыццяўленне такога плану. Тым самым, яна брала некалькі абласцей Беларусі.

Далей, Венгрыя страціла Гродна, паўстанне было вельмі актыўна фінансавана Польшчай. Пасля гэтая краіна атрымала кантроль над названым рэшіёнам. Тым не менш, пагадненне з Венгрыяй і зараз знаходзіцца з актыўным стане.

Такiм чынам да сканчэння месяца лiстапада Беларусь падышла акупаванай адразу 4-ма краiнамi: двумя варожымi – Польшча i Латвiя; i двума настроенымi нейтральна – Расея i Венгрыя. У той жа час пачалiся перамовы з румынамi, што хацелi ўзяць зноў пад арэнду 3 рэгiёны. Таксама iм патрэбны быў выхад на Польшчу, каб атакаваць. Зараз гэтыя планы сапсаваныя актыўнымі дзеяннямі паміж Расіяй і Беларуссю.





Цяпер што тычыцца спраў унутры краiны.


Перашае, за што ў мяне паляцiць камень – адсутнасць кангрэсу. Так, я не адракаюся ад сваех словаў, я абяцаў захаваць кангрэс, але гэтага ў мяне не атрымалася зрабiць.

Кангрэс, як орган, што абмяжоўвае ўладу прэзiдэнта, i як дарадчаскi орган павiнен iснаваць i вясцi актыўную дзейнасць. Але неш кангрэс даўно страцiў менавiта такое значэнне свайго iснавання i звычайна збiраецца таму што трэба, каб ён быў. Нiхто ўжо даўно не вядзе агрэсiўнай барацьбы за месцы ў шэрагах кангрэсмэнаў, нiхто не выказвае свае думкi ў артыкулах па важным пытанням, няма той жывой ракi меркаванняў, спрячак i агульных рашэнняў. Апошнi кангрэс складаўся з 17 чалавек, з каторых актыўнымi ў чаце кангрэсу былi толькi 5. А гэта з 40 прадугледжаных гульнёй месцаў.

З гэтага выплывае пытанне пра актыўнасць насельнiцтва пад час, калi няма бiтваў. Пчынаючы з сябе, я хачу сказаць, што зроблена было недастаткова для актывiзацыi гульцоў. Але тыя крокi, што былi зроблены, не атрымалi падтрымкi насельнiцтва. Гэта сумна. 🙁

Магчыма наступны месяц будзе больш багатым на праекты ды конкурсы. Вылазце з нораў, сябры!



Ну i напрыканцы, хачу выказаць падзяку ўсiм, хто мяне патрымоўваў на працягу тэрмiну, усiм, хто дапамагаў разабрацца ды прыняць слушнае рашэнне ў любой сiтуацыi. Дзякуй за добрую гульню i дапамогу, хлопwы. I асабiстая падзяка Яўгену Джасту! 😉



Спадзяюся, што снежань будзе больш ветлiвы да нашай краiны. I спадзяюся на вашу актыўнасць, мае сябры!



Да новых сустрэч! 🙂