[BY]/[EN] ДРМ i Масленка

Day 2,651, 11:42 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov
«Хто саромiецца мовы сваёй варты таго,
каб i яго добрыя людзi саромелiся»
Вацлаў Ластоўскi
Дзень добры, сябры!


Адразу прашу прабачэння, што артыкул выдаю амаль пад сканчэнне дня, але не магу не звярнуць сваю ўвагу на менавiта сёняшнi дзень.

Сёння даравальная нядзеля!
Сёння масленка!
Але самае галоўнае, сёння Дзень Роднай Мовы!

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Пiмен Панчанка



З гэтай нагоды партыя Незалежная Беларусь арганiзоўвае святочную раздачу блiнцоў i аднаразова паглядзём, колькi яшчэ тут гуляючых жывых беларусiкаў засталося. 🙂 🙂 🙂

Як атрымаць святочныя блiнцы? Усё проста! Трэба падпiсацца на часопiс, прагаласаваць за артыкул, напiсаць каментар з вiншаваннем суайчыннiкаў i расказаць сябрам праз шаўт.
Кожны беларус атрымае ежы на 500 hp.
Кожны чалец партыi Незалежная Беларусь атрымае ежы на 800 hp.
Любы иншаземец, хто выканае ўмовы, атрымае 300 hp.

Нашы спонсары:
WolverineBY
PaulFromMinsk

Шайнуйце i любiце сваю мову.




[EN] Greetings to my friends!
Our party in honor of the holiday announces the distribution of pancakes!
Anyone who fulfill the terms of the distribution will receive 300 units of energy here.

Vote the article + sub to my newspaper + write the comment + tell friends about this article.