Агляд польскай прэсы [29.07.2014]

Day 2,443, 09:05 Published in Belarus Belarus by zhenjan

Вітаю спадарства,

Усё часцей і часцей на прасторах еРадзімы ходзяць чуткі аб рыхтуючымся выпіле нас палякамі. Таму прапаную вашай увазе агляд прэсы патэнцыйнага агрэсара.

Найбольш цікавым мне падаецца артыкул польскага Ўраду "Усё добра, а будзе яшчэ лепш", у якім да грамадзян даводзяцца планы на бліжэйшы час. Для тых каму не ахвота чытаць па-польску:

1. У аб'яднаных сіл Siriusa i Pacifica атрымалася нечакана для іх саміх адбіць атаку Аргентыны на Расію, з чым польскі Ўрад спяшаецца павіншаваць сваіх грамадзян.

2. Задаваленне польскага ўрада таксама выклікае няўданы эйрстрайк Аргентыны на Ўсходнюю Грузію, аднак прызнаецца, што Аргентынцы могуць паспрабаваць высадзіцца за гэта ў Іспаніі і заклікае грамадзян быць да гэтага гатовымі.

3. Поспехі Турэччыны ў вайне з Венгрыяй таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў назве арыгінальнага артыкулу. Палякі абяцаюць па меры магчымасці дапамагаць свайму саюзніку.

4. Ўрад прапануе выйграць для французаў паўстанне ў рэгіёнах Alsace і Lorraine, для таго, каб адразу кінуць французам НЕ і забраць гэтыя рэгіёны. Такі ж лёс чакае чылійскі рэгіён Franche-Comte, якія самі чылійцы згадзіліся палякам аддаць. Цэлем усяго гэтага з'яўляецца доступ да двух нехапаючых рэсурсаў, а менавіта гумы і пяска.

5. Турбуюць польскі ўрад толькі праблемы Літвы ў вайне са Швецыяй, але абяцаюць дапамагчы, калі нічога не здарыцца.

Некалькі артыкулаў у Польшчы выйшла на тэму выпіла чэхаў. У гэтым спадар Ingo Wilmes петрасяніць на тэму чэхаў, якія "плакалі" ў каментарах аб "вольнай Чэхіі".

У гэтым артыкуле аўтар проста радуецца таму, што Чэхаў больш няма на мапе.

І гэта мабыць усё, што я выбраў для сёняшняй публікацыі. Калі артыкул паказаўся камусьці карысным, то буду рабіць такія агляды час ад часу.

P.S. Неяк зусім прапусціў адзін вельмі цікавы артыкул, загаловак якога сцвярджае, што "Балеслаў І Храбры захапіў Чэхію, мы павінныя таксама". Сам пост складаецца толькі з мапы адпаведнага часу, але ў каментах адбылося невялікае трололо на гістарычныя тэмы, з абразамі чэхаў, спасылкамі на вікіпедэю і г.д.