Пераможцам па 200

Day 2,810, 11:10 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, шаноўнае панства!

МУЗЫЧНЫ ФОН Omut - Сьпявай, зямля



Місія 200 выканана, настаў час раздаць танкі.



Пераможцам у намінацыі лепшая песьня стаў (200 танкаў узнагарода)


пан SergeHEXP за «Адарвірог»

«Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін - самых заганных. Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты. Не было на ўсёй зямлі беларускай падобнага яму. Ляхі такіх завуць - «завалідрога», а мы, людзі роду крывіцкага, «адарвірог», бо некалі, кажуць, такі ў самога Люцыпара рог сілком аддзерлі і зрабілі з яго келіх для пітва. Вады нальеш, і, сілаю самога рога, робіцца гарэлка. Я думаю - байкі гэта.»

Лепшы анекдот ад (200 танкаў узнагарода)


пана jumpuphide

Злавілі неяк нацысты у вайну паляка, рускага і габрэя.
Ну й кажуць:
- Мі, как высшайя нація, паступім гуманно, і перад расстрэлам дадім вам вазможнасць ісполніт адно жэланійе.
Рускі кажа:
- Мне перед смерцью хочацца выпіць. Хачу 2 яшчыка водкі!
Ну, напіўся ён, ды й растрэлялі. Паляк кажа:
- Я хчу перад смерцю памацаць паненку за ляжкі.
Ну, памацаў - ды й растрэлялі.
А габрэй кажа:
- Я хацеў бы перад смерцю пакаштаваць клубніц.
- Дзе ж мы табе зараз клубніц знойдзем?! Зіма ж на насу!
- А я й не сьпяшаюся, можам пачакаць да вясны.

Накатаў цэлы артыкул (200 танкаў узнагарода)


пан Gramadzyanin z Vorshy

http://www.erepublik.com/en/article/-14-200-2541770/1/20

Астатнім панам-удзельнікам дасылаю па 30 танкаў. Дзякуй вам за цікавыя спасылкі.

Гэта:
cb0zz, Anarkisto, Doctor Antirus, belsniper, azzzzzzzz, Mikita22, Sergei Akulich, Dast Shtern, Sascha.NiRuski, Valdemar Butor, Signum6842, Sergei Akulich, Danatelus.



Блакітная крыніца.