[CP] Развітальная

Day 2,420, 07:24 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa


Вітаю вас, паважанае грамадства!



Вось і прайшлі 30 дзён майго прэзідэнтства.

У гэтым месяцы мы шчыльна супрацоўнічалі з альянсам ЛЕТА, але каардынацыя ў межах альянсу пакідае надзеі на лепшае. Нажаль, прынцып “кожнай малой краіне па кангрэсу” не спрацаваў для нас у гэтым месяцы. Нягледзячы на гэта, галоўная мэта маёй перадвыбарчай праграмы дасягнута. Беларусь вызвалілася з-пад акупацыі.



Што тычыцца вайны з Польшаю, спачатку гэта планавалася як дапамога нашым хаўруснікам, але ў выніку перарасло ў таварыскую вайну. Палякі добра ставяцца да нашай краіны й разумеюць, што гэтым актам мы задавальняем сваю патрэбу ў вайне, а яны атрымоўваюць перадых у вайне з сербамі. Хачу запэўніць вас, што ніякай помсты з іх боку ў будучыні не будзе.

Прашу вас не страчваць свае апошнія сілы ў гэтай вайне. Праз 2-3 дні вайна скончыцца, а адносіны паміж намі застануцца нейтральнымі.



Напрыканцы хочацца павіншаваць з перамогаю на прэзідэнтскіх выбарах спадара D.A.G. Зычу каб усё запланаванае атрымалася і прэзідэнтскі тэрмін прынёс шмат пазітыва.

Я пакідаю Беларусь вольнай ад албанскага прыгнёту, з моцнай вайсковай каардынацыяй ды светлай будучыняй.

З павагаю, экс-прэзідэнт еБеларусі,
Ignis Nativus