[СP] - Падзяка ваярам за неверагодны поспех

Day 2,318, 09:14 Published in Belarus Belarus by M.Windu


     Добры дзень, паважанае спадартсва!

     Сёння ў артыкуле я хачу падзякаваць нашым ваярам за сапраўды вялікую дапамогу Беларусі падчас спаборніцтваў "Нацыянальны Шчыт - 2".



БЕЛАРУСЬ НА 8 МЕСЦЫ!

     Нашая краіна дасягнула 8 месца ў спаборніцтвах! Але пры гэтым дзяржава ставіла на першы план інтарэсы нашага альянсу, і нездарма. Вельмі прыемна было бачыць максімальны ўзровень узаемадзеяння і ўзаемадапамогі падчас аднаго ці другога раўнда, калі ваяры ляцелі ў Аргенціну і змагаліся за ўтрыманне яе калоній - як латвійскіх, так і эстонскіх; змагаліся супраць агрэсіі з боку Кіпра, спрабуючы ўтрымаць апошнюю вобласць у Ізраіле; дапамагалі кожнай краіне, якой была патрэбная дадатковая падтрымка.

     "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго". Гэты прынцып быў абраны Беларуссю, калі краіна стала адной з сясцёр альянсу ASTLET (Asteria+LETO). Мы добра бачылі ваяроў нашага альянсу падчас бітваў па МРР. Мы змагаліся за іхнія тэрыторыі, яны - за нашыя. На гэтым прынцыпе і заснаваны альянс ASTLET.

     Нельга не адзначыць і добрае разуменне паміж ваярамі ў самой краіне. Амаль кожны дзень беларускія жаўнеры ведалі, дзе, каму, а галоўнае калі патрэбна быць на месцы і "заліцца", як за сяброў, так і за сваю Радзіму. І калі Беларусь знаходзілася "на мяжы" (11 ці 10 месца), вайсковыя атрады зрабілі амаль немагчымае - ўсе разам неслі Беларусь да перамогі.

     Добрым учынкам можна і патрэбна лічыць запрашэнне турэцкіх вольных салдатаў у Беларусь. Іх рашэнне не было палітызаваным, яно не пагражала знешняй палітыцы Беларусі. Турэцкія салдаты ехалі для дапамогі свайму сябру, які жыве ў Беларусі. Таму ваярам з Турэччыны асобная падзяка!


* (c) tipolog.livejournal.com

     Ваяры Беларусі! Вы змагаліся як сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы! Вы паказалі Новаму Свету, што дзяржава можа зрабіць такое, чаго ад яе не чакаюць. Ведайце: вы - той падмурак, на якім і будуецца незалежнасць, поспех і любоў да Беларусі! Без вас, паважанае спадартва, Беларусь не была б такой, якой яе бачаць цяпер. Слава Рэспубліцы Беларусь!


   
     Дзякуй за ўвагу! Да наступнай сустрэчы!



Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II