[Nezalezhnaya Belarus] Адкрыццё партыйнага МЮ

Day 2,290, 10:59 Published in Belarus Belarus by Doctor Antirus



Спадары, рады паведаміць Вам аб афіцыйным адкрыцці МЮ "Nezalezhnaya Belarus"!

Гэта МЮ стаіць на абароне Беларусі ўжо некалькі месяцаў , але афіцыйнае адкрыццё толькі сёння. Чаму?
Перш за ўсё мы не хацелі падаваць марных спадзяваньняў, таму мы вырашылі, што для нармальнай працы і дзеяздольнасці МЮ патрабуецца забеспячэнне і было прынята рашэнне, што МЮ не будзе афіцыйна адкрыта да таго часу, пакуль мы не пабудуем надзейную ўнутраную структуру.



Умовы ўваходжання ў атрад грунтуюцца на наступных прынцыпах:

1. Кожны баец, які імкнецца ўступіць у шэрагі МЮ " Nezalezhnaya Belarus ", павінен быць чальцом партыі " Nezalezhnaya Belarus ".
2. На дадзены момант МЮ з'яўляецца закрытым, каб не дапусціць траплення ботаў, на падставе вышэй сказанага, каб уступіць у гэта воінскае фарміраванне вам трэба напісаць паведамленне да камандзіра МЮ каб ён прыслаў вам запрашэнне.
3. Кожны баец ваеннага атрада абавязуецца насіць аватарку з рамкай МЮ на якой намаляваны нацыянальны герб і нацыянальны сцяг Беларусі.
4. Мы лічым, што кожны мае права на сваё меркаванне, таму адзін баец не мае права выказвацца за цэлы ваенны атрад.
5. У нас Вы можаце размаўляць на мове якая вам падабаецца, мы з павагай ставімся да кожнага байца.
6. Штотыдзень праводзяцца дэсанты, час і дзень дэсанту байцы МЮ выбіраюць самі галасаваннем.
6.1. Камандзір, 1 нам. камандзіра , 2 нам. камандзіра і капітаны падраздзяленняў выбіраюць месца дэсанту і выдаюць танкі і ежу.
7. Каб атрымаць паёк трэба працаваць на заводзе (куды пераехаць і ў каго працаваць вам паведаміць Камандзір або хтосьці з афіцэраў ) .
8. Паёк выдаецца працадаўцам у памеры 20 Ку7 танкаў.
9. Паёк на дэсант выдаюць афіцэры.
9.1. Падчас вучэнняў , выстаўляцца СО
9.2. На якія бітвы выстаўляць СО і калі яго выстаўляць - вырашаюць афіцэры МЮ.
10. Для павелічэння сілы выдаюцца пазыкі на паляпшэнне трэніровачных цэнтраў.
11. Уступіўшы ў МЮ " Nezalezhnaya Belarus " баец згаджаецца з правіламі і абавязуецца іх выконваць.



Афіцэрскі склад:

WolverineBY
Jahsis_killuminati
Doctor Antirus



За Незалежную Беларусь!